Темы

На дзяжурства выйшлі разам

На дзяжурства выйшлі разам

Многія з нас добра памятаюць камедыю Гайдая, дзе першым на трывожны свіст вартаўніка павінен быў з’явіцца дружыннік з чырвонай павязкай на рукаве і спыніць злачынныя дзеянні “праклятых расхіціцеляў сацыялістычнай уласнасці”. Праўда, там і “расхіціцелі” былі несапраўдныя (усё ўжо было ўкрадзена да іх), і дружыннік ліпавы — так, для прыкрыцця. На самой жа справе дружыны, добраахвотныя фарміраванні грамадзян, закліканы садзейнічаць праваахоўным органам у ахове грамадскага парадку. Пра гэта мясцовым дружыннікам нагадаў перад чарговым дзяжурствам старшыня савета грамадскага пункта аховы правапарадку Глуска Сяргей Слічонак, інструктаж правёў начальнік аддзялення правапарадку і прафілактыкі Глускага райаддзела ўнутраных спраў Генадзь Буклей, а з аператыўнай абстаноўкай пазнаёміў старшы аператыўны дзяжурны РАУС Валерый Дзяшчэня.
Усяго на прадпрыемствах і ў арганізацыях Глуска створаны і дзейнічаюць 11 добраахвотных дружын, якія аб’ядноўваюць больш за 130 чалавек. На гэты раз на дзяжурства заступалі дружыннікі з “Жылкамгаса”, Глускага лясгаса і “Рамбуда”. На адпрацоўку тэрыторый сельсаветаў і гарадскога пасёлка Глуск былі накіраваны сем мабільных груп з ліку супрацоўнікаў міліцыі і дружыннікаў.
Як паведамілі рэдакцыі ў Глускім РАУС, па выніках праведзенага на мінулым тыдні сумеснага дзяжурства міліцыі і добраахвотных дружын было складзена чатыры пратаколы за з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе і распіцце спіртнога ў грамадскім месцы, яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол складзены за парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, у ходзе рэйду на мехдвор, што ў вёсцы Бабірова, быў выяўлены факт крадзяжу 40 літраў дызельнага паліва.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

С 1 июля устанавливается минимальный размер налога на профессиональный доход – не менее 45 рублей в месяц

11 июня 2026
Читать новость
Общество

На базе Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Глуска прошла диалоговая площадка

11 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Будьте внимательны! Злоумышленники звонят пожилым людям, представляясь сотрудниками пенсионных органов

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Оскорбления в интернете: кто отвечает за слова несовершеннолетнего

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Кого наградили в Глуске накануне Дня мелиоратора

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем