Темы

На мінулым тыдні ў Глуску пабываў міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандр Студнеў

На мінулым тыдні ў Глуску пабываў міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандр Студнеў

У рамках адзінага дня інфармавання Аляксандр Студнеў сустрэўся з калектывам Глускай ПМК-249. Гаварылі пра тое, як Беларусь, разбураная за гады вайны, аднавіла народную гаспадарку і ўпэўнена рухаецца наперад, асвойваючы інавацыйныя праекты. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў і начальнік ПМК-249 Аляксандр Жукаў.

На самым пачатку размовы Аляксандр Студнеў падкрэсліў, што рады сустрэчы з калегамі-будаўнікамі. Будаўнічая галіна з’яўляецца драйверам эканомікі нашай краіны, а будаўнікі дастойна выконваюць задачы, якія стаяць перад імі.

Не так даўно мы ўсе разам адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Гэта вельмі добра — жыць у сваёй краіне, суверэннай і незалежнай, мірна працаваць і выхоўваць дзяцей. Але ж так было не заўсёды. Сваю гісторыю мы павінны ведаць і памятаць, зазначыў Аляксандр Студнеў. Вялізныя страты панесла наша рэспубліка за гады вайны: пацярпелі больш за 12 800 населеных пунктаў, былі разбураны 209 гарадоў, загінуў кожны трэці жыхар. Па стане эканамічнага развіцця Беларусь была адкінута да ўзроўню 1928 года, а па прамысловасці і энергетыцы — да 1913 года. За аднаўленне разбуранага і знішчанага беларусы ўзяліся адразу ж,

як пачалі праганяць захопнікаў са сваёй зямлі, адбудоўваць краіну давялося амаль што з нуля. І за кароткі тэрмін  намаганнямі людзей, у тым ліку будаўнікоў, гэта было зроблена. Ужо з другога паўгоддзя 1944 года працавалі

72 электрастанцыі, у маі 1945-га функцыянавалі прамысловыя аб’екты, у тым ліку 8 тысяч фабрык і заводаў, да лютага 1946 года было адрамантавана больш за 10 тысяч кіламетраў чыгункі, сотні мастоў і тысячы кіламетраў дарог. Да 1950 года прамысловасць БССР па аб’ёме валавой прадукцыі перавысіла даваенны ўзровень на 15 працэнтаў. Літаральна за лічаныя гады беларусы не толькі аднавілі тое, што было, але і павялічылі свой патэнцыял. Стала рэнтабельнай сельская гаспадарка, паскоранымі тэмпамі развіваліся прыборабудаванне, электроніка, радыёэлектроніка, машынабудаванне. Пераадолеўшы цяжкасці пасляваеннага перыяду, БССР стала эканамічна і культурна развітай рэспублікай.

З таго часу як на першых выбарах Прэзідэнта ў 1994 годзе за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала болей за 81 працэнт выбаршчыкаў, бярэ пачатак навейшая гісторыя нашай краіны. І зараз, праз тры дзесяцігоддзі, можна з упэўненасцю сказаць, што Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава. Прэзідэнт выканаў дадзенае народу абяцанне адвесці краіну ад бездані. Сучасная Беларусь — адна з нямногіх краін свету, якія забяспечваюць сваю харчовую бяспеку. Узровень самазабяспечанасці харчаваннем складае 96 працэнтаў, а па асобных групах прадуктаў і значна вышэй. Забяспечанасць зернем, мясам, малаком на душу насельніцтва вырасла ў 2 разы, агароднінай — у 3 разы. У жыллёвым будаўніцтве прыярытэт захоўваецца за сем’ямі з дзецьмі, у першую чаргу шматдзетнымі, жыхарамі малых гарадоў, актыўна будуецца арэнднае жыллё.

Міністр будаўніцтва звярнуўся да прысутных: “І робіцца гэта менавіта вашымі рукамі, рукамі будаўнікоў. Я ведаю, што ў вас вялікі партфель заказаў, да 2030 года. Гэта вельмі важна, што ёсць работа, ёсць планы і разуменне, як працаваць, — сказаў ён, — гэта дае людзям упэўненасць у заўтрашнім дні. І гэтым трэба даражыць. Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца, мы маем сваю атамную электрастанцыю, Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, маем IT-сектар, які стаў магутным эканамічным драйверам краіны. Планамерна развіваюцца ўсе галіны навукі, адукацыі, аховы здароўя, народнай гаспадаркі, што забяспечвае сацыяльна-гуманітарную бяспеку беларускага грамадства і дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучае”.

Аляксандр Студнеў павіншаваў калектыў Глускай ПМК-249 з надыходзячым прафесійным святам, Днём будаўнікоў, пажадаў добрага здароўя, дабрабыту сем’ям, упэўненасці, росквіту, паспяхова выконваць пастаўленыя задачы, ганарыцца сваім прадпрыемствам: у наступным годзе яму споўніцца 60 гадоў, а гэта цэлая гісторыя.

У размове з журналістамі, падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Студнеў сказаў:

— Прыемна адзначыць, што Глуская ПМК мае сваю гісторыю, у наступным годзе арганізацыя адзначыць 60-годдзе. Я пагаварыў з кіраўніком, сустрэўся з калектывам, і мяне радуе, што ў прадпрыемства ёсць заказы аж да 2030 года, заўважце, гаворка ідзе не пра двух- ці трохгадовы план, а пра пяцігадовы. І гэта вельмі важна, таму што і ПМК з упэўненасцю глядзіць у заўтрашні дзень, і людзі, якія тут працуюць, разумеюць, што ў іх ёсць работа, планы і задачы на будучае, якія яны павінны выконваць. Для любога раёна ПМК — гэта драйвер эканомікі. Прэзідэнт канкрэтна сказаў: у кожным раённым цэнтры ПМК павінны быць, гэта падмурак, аснова будаўніцтва ў раёнах, таму што ніхто іншы сюды не паедзе выконваць гэту работу. Таму задача як раённай улады, так і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва — падтрымліваць і памнажаць тыя магчымасці, якія ёсць сёння на месцах.

Для даведкі

Асноўным відам дзейнасці Глускай ПМК-249 з’яўляюцца будаўніча-мантажныя работы, таксама прадпрыемства займаецца лесапіленнем і струганнем (ёсць свой сталярны цэх), вытворчасцю таварнага бетону і раствору (маецца растворабетонны вузел).

Сярод знакавых аб’ектаў гэтага года — будаўніцтва 2-й і 3-й чаргі жылога дома па вуліцы Гагарына, 27, у Глуску, МТК у вёсцы Варатынь Бабруйскага раёна, капітальны рамонт жылых дамоў па вуліцах

М. Горкага і Інтэрнацыянальнай і бягучы рамонт вуліцы Благавешчанскай і завулка Вілюгі ў Глуску.

Колькасць работнікаў прадпрыемства — 108 чалавек. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень — чэрвень склала 2033 рублі, або 111,6 % да задання.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Происшествия

В Могилевском районе ГАИ наказала любителей экстремальных перевозок ради «лайков»

31 июля 2025
Читать новость
Власть

Тонкая настройка на внешнем контуре. Подробности совещания Лукашенко с дипломатами

31 июля 2025
Читать новость
АПК

Профсоюзы поздравили работников ОАО «Глусская Заря»

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Республиканская благотворительная акция «В школу с добрым сердцем» стартует в Беларуси 1 августа

31 июля 2025
Читать новость
Культура

Районный туристический слет соберет глусчан 1—2 августа

31 июля 2025
Читать новость
Культура

Спартри — глусский бренд ХХ века

31 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем