Темы

На што скардзіліся

Упершыню газеты сталі называць “чацвёртай уладай” французскія асветнікі ў XVIII стагоддзі. І праўда, праз газету чытачы выказваюць свае ўдзячнасці, просьбы, пажаданні і нават скаргі. 

Так было і ў 1978 годзе, у нашай раённай газеце “Сцяг Радзімы” існавалі ў той час рубрыкі “Нам пішуць”, “Пісьмо ў рэдакцыю”, “Газета атрымала адказ”. І чытачы пісалі аб тым, што іх турбавала.

Напрыклад, у нумары ад 5 студзеня 1978 года жыхары вёскі Ольніца пісалі, што “вельмі сумна ў брыгадным клубе, у ім не створаны ўмовы для змястоўнага і цікавага адпачынку”. Такія ж праблемы былі і ў жыхароў Касарыч, дзе “загадчык мясцовага клуба мала клапоціцца аб арганізацыі адпачынку людзей, адносіцца фармальна і абыякава да сваіх абавязкаў” (25 лютага). А ў Баянаве ўвогуле “клуб разбурылі і знеслі, а будаваць новы не спяшаюцца” (16 мая).

Шмат іншых праблем узнімалі нашы чытачы. Так, у нумары ад 14 сакавіка з’явілася невялікая заметка “Электрафарэз у лазні”, у якой жыхары Глуска пыталіся ў работнікаў лазні, “ці не ператварылася іх установа ў нейкую спецыялізаваную, таму што як возьмешся за кран — ён токам б’е. І ўжо два месяцы наведвальнікі баязліва працягваюць руку да крана — іншы раз так страсяне, што мыцца ахвота прападае”. Часта чытачы скардзіліся на няспрытнасць работнікаў майстэрняў  — напрыклад, у глушчаніна “тэлевізар у Глускай тэлемайстэрні ўжо два месяцы адпачывае” (3 студзеня), а жыхар Турыно “чацвёрты месяц не можа забраць з рамонту свае чаравікі” (17 кастрычніка). Пабілі ж усе рэкорды па “спрытнасці” на Слаўкавіцкім комплексным пункце, куды жыхар вёскі Заграбелле ў студзені аддаў “рамантаваць тэлевізар, які павінны былі забраць у рамонтнае атэлье. Ужо жнівень, а апарат усё пыліцца ў вясковай майстэрні” (5 жніўня).

Турбавала нашых чытачоў і транспартная праблема. “Аўтобусы ад Глускай аўтастанцыі адыходзяць з вялікім спазненнем” (5 студзеня), “не заязджаюць у некаторыя вёскі” альбо “зусім не выходзяць у рэйс” (19 студзеня). Вадзіцель гарадскога аўтобуса А. Жук выступіў праз раённую газету з прапановай да камунальнікаў “павесіць на прыпынках у райцэнтры спецыяльныя шыльды з раскладам руху маршрутнага аўтобуса” (14 кастрычніка). Жыхары Глуска з вуліцы Савецкай таксама выступілі з прапановай наконт гарадскога аўтобуса: “Хацелася б пажадаць, каб яго рух быў больш прадуманым — ад бальніцы да ўнівермага аўтобус спыняецца тры разы, а па вуліцы Савецкай і Горкага — ні разу” (7 снежня).

Шмат зваротаў ад чытачоў было ў газеце наконт працы магазінаў, турбавалі іх і вуліцы з вялікімі лужынамі, не асветленыя ліхтарамі і шмат іншых праблем. Трэба адзначыць, што ўсе аўтары заўваг, прапаноў заўжды атрымлівалі на старонках раёнкі змястоўныя адказы.

Але глушчане ўмелі не толькі скардзіцца, аб гэтым сведчыць вялікая колькасць лістоў з падзякамі ўрачам, настаўнікам, уважлівым прадаўцам і спраўным майстрам, якіх заўсёды ў нас было больш, чым лайдакоў і няўмек.

Падшыўку гартала

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем