Темы

На выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях прайшло 2 лістапада пад старшынствам Аляксандра Анцюшэні, намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва. У сувязі з тым, што ў некаторых мясцовых установах і арганізацыях працуюць новыя кіраўнікі, у склад камісіі былі ўнесены адпаведныя змены. У прыватнасці, намеснікам старшыні раённай камісіі па ліквідацыі надзвычайных сітуацый стаў Андрэй Камінскі, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, працуе на гэтай пасадзе з 25 ліпеня 2016 года.

Асноўная ўвага на гэтым пасяджэнні была ўдзелена падрыхтоўцы органаў кіравання, сіл і сродкаў Глускага раённага звяна Магілёўскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы ліквідацыі надзвычайных сітуацый да рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў асенне-зімовы перыяд. Інакш кажучы, гаворка ішла пра тое, як раённыя службы, што забяспечваюць нармальную жыццядзейнасць насельніцтва і работу прамысловых і сацыяльных аб’ектаў, гатовы дзейнічаць і ўзаемадзейнічаць паміж сабой у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый сезоннага характару — моцныя ападкі, вецер,  маразы, снежныя заносы і іншае. Патрабаванні да работы спецыялістаў, наяўнасці і работы спецыяльнай тэхнікі прысутным нагадаў старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання ДСНС і ГА раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Гарбуз. Было адзначана таксама, што не толькі службы, але і насельніцтва раёна павінна быць гатовым і правільна паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, таму сярод людзей трэба ўзмацніць растлумачальную работу, у тым ліку і праз раённую газету. А значыць, адпаведныя тэматычныя артыкулы, падрыхтаваныя карэспандэнтамі рэдакцыі  і інспектарамі аддзела па надзвычайных сітуацыях, з’явяцца на яе старонках у бліжэйшы час.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость