Темы

Не горача, але небяспечна

Надвор’е апошнім часам крыху перамянілася — са спякотнага і сухога на грымотнае і ветранае, а месцамі і дажджлівае, аднак па вялікім рахунку гэта не надта знізіла ўзровень пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяні-ках. У гэтым годзе з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў Магілёўскай вобласці адбыўся 741 пажар сухой расліннасці, 73 пажары лесу і 7 — тарфянікаў. У выніку гарэння сухой травы знішчана і пашкоджана 159 пабудоў, з іх 52 жылыя дамы, знішчана тры аўтамабілі, на пажарах загінулі чатыры чалавекі, яшчэ чатыры — атрымалі апёкі. Для стабілізацыі сітуацыі на тэрыторыі вобласці дзейнічае забарона наведвання лясоў. У гэтай сувязі старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў неабходна актывізаваць растлумачальную работу з насельніцтвам, каб людзі былі асцярожнымі ў абыходжанні з агнём, прычым не толькі ў лесе (хадзіць туды зараз і ўвогуле недапушчальна), а і на ўласных падвор’ях. Кіраўнікам мясцовых прадпрыемстваў — ПМК-86, Глускага лясгаса, “Жылкамгаса”, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў — патрэбна прыняць усе меры для своечасовага выяўлення і тушэння пажараў на пачатковай стадыі, у поўнай гатоўнасці павінна быць уся прыстасаваная для пажаратушэння тэхніка.

Пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях, што створана і дзейнічае пры Глускім райвыканкаме, старшынстваваў на пасяджэнні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня.

Последние новости

Актуально

Профсоюз помог работнику получить положенную выплату

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость