Темы

Ногі самі ў пляс ідуць

Ногі самі ў пляс ідуць

Народны вакальны ансамбль «Азярынка» Калаціцкага Дома культуры наведаў жыльцоў заеліцкага аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Не трэба гаварыць, як бабулі і дзядулі абрадаваліся такім гасцям, яны прыбраліся ў свае лепшыя адзежы і ўсе спусціліся на першы паверх, дзе і адбылося выступленне.

“Сказаць, што канцэрт прайшоў на ўра, — не сказаць нічога. Мы пасля яго яшчэ некалькі дзён хадзілі на такім уздыме! — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік ансамбля Зоя Сіраж. — Увогуле, людзі такога ўзросту — заўсёды вельмі ўдзячная публіка, але не столькі апладысменты натхнялі нас на ўсё новыя і новыя песні, колькі тое, якой радасцю свяціліся вочы бабуль і дзядуль”.

Самадзейныя артысты падрыхтавалі для канцэрта спецыяльную праграму, уключыўшы ў яе вясёлыя народныя песні, словы якіх з ахвотаю падхоплівалі і самі слухачы. Кіраўнік ансамбля шкадуе, што не змагла паехаць на гэты канцэрт Зінаіда Коласава, якую ў “Азярынцы” аднадушна лічаць душой калектыву. Артысты спадзяюцца, што на наступны канцэрт у Заеліцы паедуць ужо поўным саставам, а канцэрт гэты не за гарамі — няхай толькі пацяплее, кажа Зоя Сіраж.

Гэтая ж сустрэча калаціцкіх артыстаў з заеліцкімі бабулямі і дзядулямі завяршылася… танцамі. Так-так, дуэт Яўгена Бабічава і Ірыны Жаркевіч (ён грае на гармоніку, а яна на бубне) пасля ўсіх спеваў наладзіў для жыльцоў аддзялення папуры з танцавальных мелодый. Ну й канешне, хто мацнейшы, той пусціўся ў скокі, іншыя ж ад душы пляскалі ў далоні.

Няма чаго і гаварыць, што праводзілі артыстаў да самага парога, зычылі ім здароўя, запрашалі прыязджаць яшчэ.  

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Юрыя БАГУКА

Последние новости

Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Продолжение лета. Прогноз погоды на 10—14 сентября

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем