Темы

Па старадаўняй традыцыі

Па старадаўняй традыцыі

У традыцыі калядавання, як, бадай, ні ў якай іншай, цесна перапляліся язычніцкія і хрысціянскія вераванні нашых продкаў. І хаця сёння наўрад ці хто верыць у тое, “дзе каза рогам, там жыта стогам”, але звычай хадзіць на святкі “з казою”, з “мядзве-дзем”, пераапранацца цыганамі і спяваць вясёлыя калядкі застаецца і зараз – як спосаб павесяліцца, як даніна старадаўняй народнай традыцыі. Калядоўшчыкі бываюць як, так бы мовіць, самадзейныя – хутка змовіліся, сабраліся і пайшлі, так і тыя, хто ладзіць выступленне і складае праграму на прафесійным узроўні. Першыя розным узроставым і колькасным складам па Глуску і раёне хадзілі 13 студзеня, другія выехалі цэлым творчым калектывам (работнікі аўтаклуба і Хваставіцкага Цэнтра культуры) на другі дзень Старога Новага года. Але і тыя, і іншыя мелі поспех у гледачоў, слухачоў і шчодрых гаспадароў, якія адорвалі іх хто прысмакамі, хто грашамі, а хто і тым, і іншым.
Праўда, не сакрэт і тое, што сёння многія гаспадары былі б больш радыя не пераапранутым калядоўшчыкам, а хрыстаславам. Нездарма ж, па звестках усіх сацыялагічных апытанняў, большасць насельні-цтва нашай краіны сябе называюць хрысціянамі.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота А.ДОЛБІКА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость