Темы

Падзяка ад “Звязды”

Ведаеце, вельмі прыемна, калі ў рэдакцыйнай пошце з’яўляюцца лісты з просьбай расказаць і падзячыць добраму чалавеку. Так было і ў гэты раз, калі мы атрымалі пісьмо ад калег — з рэдакцыі рэспубліканскай газеты “Звязда”. 

Справа ў тым, што ў нашым Глускім раёне, у Бабірове, жыве адна жанчына, Тамара Міхайлаўна Свірыда. Родам яна з суседняга Старадарожскага раёна, з вёскі Падарэссе, каля якой на пачатку вайны немцы збілі савецкі самалёт. Пазаштатны карэспандэнт газеты “Звязда” і жыхары Падарэсся праз 74 гады змаглі ўстанавіць месца падзення самалёта і імёны загінуўшых членаў экіпажа. У пошуках актыўна дапамагала і Тамара Свірыда, якой добра знаёма гэта гісторыя: тады, у 1941 годзе, маці Тамары Міхайлаўны разам са сваёй сястрой знайшлі ў кабіне збітага самалёта абгарэлы планшэт з ініцыяламі. “Свірыда Тамара Міхайлаўна неаднаразова выязджала ў Старадарожскі раён для ўстанаўлення месца падзення самалёта. Дзякуючы яе ўпартасці, а таксама намаганням бабруйскага пошукавага атрада “Абеліск” і было ўстаноўлена дакладнае месца гібелі экіпажа, — гаворыцца ў лісце, падпісаным першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Звязда” Наталляй Карпенкай, а далей ідзе працяг: — Ад імя рэдакцыі газеты “Звязда” і сваякоў загінулых лётчыкаў просім праз вашу газету перадаць Свірыдзе Тамары Міхайлаўне шчырую падзяку за дапамогу”. 

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем