Темы

Памяняў работу і не шкадуе

Памяняў работу і не шкадуе

Для павышэння прадуктыўнасці малочнага статка ў СВК “Калгас “Зара” арганізавана кругласутачная пасьба кароў. Падчас нашага прыезду ў гаспадарку больш за 200 галоў дойнага статка з Зелянковіцкай фермы знаходзілася на адгоннай пашы, што недалёка ад вёскі.
— Мы тут на гэтым полі ўжо каторы дзень, — расказвае пастух Анатоль Максімаўцоў. — Травы дастаткова. За сваю змену, а працягваецца яна суткі, чатыры разы перапускаем кароў на новы травастой. Працуем удваіх з напарнікам — Дзмітрыем Голубам, які сягоння якраз праходзіць медыцынскую камісію і павінен ужо хутка прыехаць. Заўтра нас зменяць другія пастухі — Аляксандр Падаляк і Дзмітрый Рак. Вось у такім складзе пасвім увесь сезон. Мне тут падабаецца. Галоўнае, што зарплата неблагая і плацяць своечасова, ды і дом побач, у Зелянковічах. Цяпер ужо не шкадую, што прыйшлося памяняць работу (па стану здароўя — аўт.) і з лесаруба перакваліфікавацца ў пастуха.
Гаворачы пра работу зелянковіцкіх пастухоў, нельга не заўважыць, што гаспадарка клапоціцца пра сваіх жывёлаводаў. І ў першую чаргу клопат гэты праяўляецца ў дастаўцы абедаў прама на поле. Ім жа застаецца толькі працаваць на добры вынік.
В. ЧУЧВАЛ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость