Темы

Панадзіўся тхор у куратнік

Панадзіўся тхор у куратнік

У Падлужжы за кароткі час тхор знішчыў некалькі дзясяткаў курэй. Жыхары занепакоены: што рабіць і як быць далей? Вось што піша ў дасланым у рэдакцыю лісце наша чытачка Любоў Ляпко, бацькі якой таксама пражываюць у гэтай вёсцы: “Вяскоўцы ў вялікай паніцы. У маленькага драпежніка выпрацаваны асаблівы план палявання — пачарговы. Ён пачаў з дамоў ад ракі і паслядоўна па адзін бок вёскі наносіць непамерныя страты гаспадарам. Літаральна на днях тхор знішчыў 14 курэй і два пеўні ў майго дзядзькі Мікалая. Няўжо няма ніякага паратунку? Гаспадары ў паніцы перамяшчаюць птушку ў клеткі, нехта нават перанёс іх у сенцы. І гэта не дапамагло… У Падлужжы засталося толькі некалькі падвор’яў, куды не дабраўся тхор і не прынёс вялікай шкоды гаспадарам. Людзі шкадуюць птушку і ўжо не ведаюць, як справіцца з драпежнікам. Не дапамагаюць ні дзверы, ні замкі, ні клеткі, ні сховішчы”.

Нядаўна мы пабывалі ў Падлужжы. Хацелася самім усё пабачыць, пагаварыць з людзьмі.

Дом Тамары Прохараўны і Мікалая Андрэевіча Ляпко стаіць на ўзвышшы каля ракі Пціч. Гаспадары ўжо крыху супакоіліся і змірыліся са стратай сваёй птушкі, таму пра ўсе падзеі расказвалі спакойна і нават згадзіліся паказаць цяпер ужо пусты куратнік. “Для нас гэта не было нечаканасцю і ашаламляльнай навіной, што тхор падавіў курэй, — гаворыць Тамара Прохараўна. — Гадоў пяць таму мы ўжо былі ў такой сітуацыі. Нічога, перажылі. Было ж ціха ўвесь гэты час, а тут вось зноў аб’явіўся гэты маленькі, але вельмі шкодны звярок. За два разы задавіў 14 курэй і пеўня. І што вы думаеце, яму было мала гэтага, дык ён яшчэ залез у хлеў, дзе стаяць гусі, і там нашкодзіў. Цяпер у нас засталося дзве гускі, а было тры, і гусак. На вясну ўсё роўна купім новых курэй, як жа без іх? Вось толькі хлявок трэба ўмацаваць, каб тхор не мог прабрацца”.

У роспачы пра візіт тхара распавядаў нам Мікалай Пятровіч Ляпко, хата якога знаходзіцца далёка  ад селішча Тамары Прохараўны: “У мяне за адну ноч не стала дзевяць курэй і пеўня. А праз два дні тое ж самае здарылася і ў суседа. На нашу вёску колькі гадоў таму ўжо была такая напасць. Тады, праўда, частка курэй засталася, а цяпер вось не. Мы ўжо ўмацавалі свой куратнік — зрабілі двайную столь і падлогу, засталося наняць машыну і з’ездзіць купіць новых курэй”.

На ўсёй вёсцы, бадай, больш за ўсіх дасталося селішчу Мікалая Логвінавіча Ляпко. Вось што ён нам паведаў: “Тхор у нас пабываў двойчы. Першы раз залез праз дзверы. Сын заладзіў дзірку цэглай, а яшчэ на парог прыбіў бляху, думалі:  засцераглі хлявок. Аказалася, што памыліліся. Праз дзень ён зноў наведаўся, падрыў нару ўжо ў другім месцы. Так і задушыў 22 куры і пеўня. Раней у нас побач стаяў сабака. Кажуць, тхор яго баіцца. Цяпер у нас сабакі няма, трэба абавязкова завесці. Хто яго ведае, чаму тхор апанаваў нашу вёску. Можа, таму, што ў гэтым годзе мышэй мала, якімі ён харчуецца, а можа, па якой іншай прычыне. Нічога не зробіш, шкода курэй, мы ўжо прывыклі да такой гаспадаркі. Давядзецца ўсё пачынаць спачатку”.

Калі мы былі ў Падлужжы, то яшчэ на некалькіх падворках куры заставаліся цэлымі. Гаспадары, наслухаўшыся жахаў ад суседзяў, усяляк хавалі сваю птушку. Прыкладна так, як зрабіла гэта Алена Пятроўна Марціновіч. “У мяне ўсяго пяць курэй і певень, — гаварыла яна. — Дзень яны ходзяць па двары, я за імі назіраю, а на ноч хаваю ў стопку. Там падлога надзейная, і падкапацца тхор ніяк не зможа. Спадзяюся, хутка ўсё сцішыцца, не будзе ж тхор пастаянна хадзіць па нашай вёсцы”.

З праблемай, калі тхор залазіць у куратнік, давіць там курэй і высмоктвае ў іх кроў, сельскія жыхары сутыкаліся не раз. Многія, навучаныя горкім вопытам, проста ўмацоўвалі хляўкі, не пакідаючы шансу звярку дабрацца да здабычы. І гэта самы разумны спосаб вырашэння праблемы. А ці толькі шкоду прыносіць тхор? Вось якую інфармацыю пра яго мы прачыталі на сайце hunterrussia.ru: “Гэты драпежнік практычна не есць раслін, аснову яго рацыёну складае жывёльная ежа — краты, мышы-палёўкі, землярыйкі, іншыя дробныя грызуны. Любіць тхор паласавацца і земнаводнымі — жабамі, яшчаркамі і трытонамі. Тхор не баіцца нават змей і можа паласавацца і бясшкодным вужам, і ядавітай гадзюкай. Можа тхор злавіць і з’есці буйных насякомых. На зіму тхары часта перасяляюцца жыць бліжэй да чалавека — у склепы дамоў, хлявы, двары для жывёлы, канюшні… Адной з прычын такога перасялення з’яўляецца імкненне да цяпла і “даху над галавой”, а таксама мноства ежы. Паядае тхор не толькі курэй і трусоў, але таксама пацукоў і мышэй. Там, дзе пасяліўся тхор, гэтых грызуноў не бывае, таму відавочная карысць яго для чалавека. А з надыходам вясны тхор пакідае прыстанішча гасціннага чалавека і зноў накіроўваецца ў лес”.

У гісторыі з Падлужжам, безумоўна, шкада людзей, якія  кармілі, даглядалі сваю птушыную гаспадарку, і тут на табе — у адно імгненне пазбавіліся яе. Што ім рабіць і дзе шукаць у такім разе рады? Тым болей што падобныя гісторыі не адзінкавыя. Яны перыядычна паўтараюцца ў розных населеных пунктах. Мы паспрабавалі знайсці адказ на гэта пытанне і паслалі афіцыйны запыт на імя начальніка Асіповіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслава Гарачага. Вось што ён паведаміў: “У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня2005 г. № 580, грамадзянам незалежна ад наяўнасці ў іх дакументаў на права палявання дазваляецца здабыча або знішчэнне любымі спосабамі  (акрамя агульнанебяспечных) ваўкоў, лісіц, янотавідных сабак, якія зайшлі на тэрыторыю населеных пунктаў. Тхор лясны не адносіцца да непажаданых відаў, таму самавольна лавіць яго, куды-небудзь перамяшчаць, а тым больш забіваць забаронена. Тым, у каго тхор знішчыў курэй, неабходна звярнуцца ў выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады па месцы пражывання. Толькі там павінны прыняць рашэнне: забіраць або не забіраць гэту дзікую жывёліну з  асяроддзя яе пражывання”. Такім чынам, атрымліваецца, што самі жыхары не могуць прымаць меры па знішчэнні тхароў. За гэта можна і паплаціцца. Згодна з артыкулам 15.37 (парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за самавольнае паляванне прадугледжаны штраф — ад 2 мільёнаў 100 тысяч да 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024