Завяршылася першынство раёна па футболе сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глуска. Па колькасці ўдзельнікаў спаборніцтвы масавымі, бадай, не назавеш: за званне лепшай футбольнай каманды змагаліся пяць каманд, аднак барацьба паміж імі была вельмі напружанай, асабліва фінальная сустрэча. За першае і другое месцы спрачаліся футбалісты “Жылкамгаса” і аддзела адукацыі. Калі другой камандзе для перамогі ў першынстве дастаткова было нічыйнага ліку ў фінале, то першай патрэбна была толькі перамога, і кожная за сваю пазіцыю змагалася вельмі адчайна. У выніку балельшчыкі, а іх на стадыёне вечарам 27 ліпеня сабралася нямала, сталі сведкамі цікавай гульні з мноствам напружаных момантаў, калі здавалася, што мяч вось-вось трапіць у сетку. Аднак адбылося гэта толькі аднойчы, хвілін за 10 да фінальнага свістка: мяч у вароты саперні-каў забіў нападаючы камунальнікаў Андрэй Мядзведка. Футбалісты РАА за апошнія хвіліны матча зрабілі некалькі спроб забіць гол у адказ і выраўняць лік гульні, месцамі яны былі вельмі блізкія да сваёй мэты, аднак часу заставалася ўжо мала, а абарона камунальнікаў была моцнай. У выніку з лікам 1:0 выйграла каманда УКП “Жылкамгас”, яна і стала пераможцай турніру, на другім месцы футбалі-сты аддзела адукацыі, трэцяе — у аддзела па надзвычайных сітуацыях. Баталіі на футбольным полі прадоўжаць юныя футбалісты. Заўтра пачынаецца раённы турнір па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства і вучобы. Спаборніцтвы гэтыя сталі ўжо традыцыйнымі і праходзяць на прызы Глускага раённага выканаўчага камітэта, сяголета ў іх прымуць удзел 7 дзіцячых каманд Глуска і трох аграгарадкоў. Гульні намечаны на 1, 2, 3, 6, 7, 8, 9, 10, 13, 14 і 15 жніўня і будуць пачынацца ў 17 гадзін на мясцовым стадыёне. Урачыстае адкрыццё турніру 1 жніўня ў 16 гадзін.
Теги
Последние новости
Общество
22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»
18 сентября 2025
Общество
Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области
18 сентября 2025
Общество
«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске
17 сентября 2025
Актуально
Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве
17 сентября 2025
Власть
Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти