Темы

Перамаглі футбалісты “Жылкамгаса”

Горача гэтымі жнівеньскімі днямі не толькі ад сонечнай спёкі, але і ад спартыўнага запалу, што разгараецца на мясцовым стадыёне. Днямі тут завяршылася першынство раёна па міні-футболе паміж камандамі фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый Глуска. Праводзіліся спаборніцтвы ў два кругі, а іх вынікі пайшлі ў залік раённай спартакіяды. Безумоўным пераможцам па набраных балах стала каманда УКП “Жылкамгас”. Прэтэндэнты на другое і трэцяе месцы ў сваім актыве мелі аднолькавую колькасць балаў, таму ўсё вызначыла розніца забітых і прапушчаных галоў: другое месца заняла каманда раённага аддзела ўнутраных спраў, на трэцім месцы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У першынстве раёна па міні-футболе таксама прымалі ўдзел каманды раённага спажывецкага таварыства, лясгаса і АП-15. Падчас закрыцця спаборніцтваў Кубак і дыпломы адпаведных ступеняў ад аддзела адукацыі, спорту і турызму прызёрам уручыў начальнік аддзела Аляксандр Бельскі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость