“Рэспубліканскі турнір па таэквандо. 10.03.2012г. Глуск” — так напісана на медалях, за якія змага-ліся каля 200 юных спартсменаў. І сапраўды, днямі ў чарговы раз наш раённы цэнтр прымаў аматараў усходніх адзінаборстваў з Бабруйска, Мінска, Крупак і Віцебска. Спаборніцтвы праходзілі на базе раённай гімназіі, спартсмены выступалі адразу на двух татамі, саперніцтва было самым сур’ёзным: у некаторых узроставых групах для перамогі патрэбна было выйграць шэсць баёў. І такія пераможцы ёсць і сярод нашых таэквандыстаў! Так, першыя месцы ў сваіх узроставых групах заваявалі Дзмітрый Нікіцін, Юля Рыбакова, Павел Кульба і Павел Нікіцін. Дарэчы, у апошняга спартсмена, акрамя медаля вышэйшай пробы, яшчэ і сярэбраны. Разам з ім такія ж узнагароды атрымалі Арцём Тозік, Дзмітрый Барысавец (у яго два медалі) і Максім Нікановіч. “Бронза” дасталася Кірылу Андрэйкіну, Кірылу Ніціеўскаму, Мацвею Зыху і Ва-дзіму Усіку (у іх па два медалі). Усяго было разыграна 160 узнагарод — 60 вышэйшай вартасці, 25 сярэбраных і 75 бронзавых медалёў. Як зазначылі ў фізкультурна-спартыўным клубе, пры якім і займаюцца нашы таэквандысты, гэтыя спаборніцтвы былі б немагчымыя без садзейнічання, якое аказалі кіраўніцтва раённай гімназіі і “Жылкамгаса”, і спонсарскай дапамогі Яўгенія Варавы і Кірыла Зыха. Разам з гэтым нельга не адзначыць дзейсную зацікаўленасць у развіцці спорту раённай улады — менавіта з мясцовага бюджэту былі выдзелены сродкі для набыцця спецыяльнага пакрыцця для заняткаў таэкван-до. І гэта першыя значныя спаборніцтвы, якія глускія спартсмены правялі на сваім татамі. Выступілі ўдала, таму ўсе 15 заваяваных імі медалёў можна лічыць своеасаблівай справаздачай, падзякай, а разам з гэтым і пераканаўчым сведчаннем таго, што гэтая інвестыцыя поўнасцю апраўдала сябе канкрэтнымі спартыўнымі дасягненнямі.
Фота В.ЧУЧВАЛ
Теги
Последние новости
Актуально
Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?
14 сентября 2025
Культура
АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября
12 сентября 2025
Актуально
Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке
12 сентября 2025
Общество
Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации
12 сентября 2025
Общество
О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК
12 сентября 2025
Власть
Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска