Спецыялісты гэтай перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі Чырвонага Крыжа і абласнога дыягнастычнага цэнтра ў Глускім раёне працуюць не першы раз. І заўсёды да іх на абследаванне, якое праводзіцца ў рамках “чарнобыльскай” праграмы, запісваюцца дзясяткі людзей. Як зазначыў у размове з намі кіраўнік перасоўнай лабараторыі Уладзімір Водзічаў, асноўная мэта такіх выездаў — ранняя дыягностыка рака метадам масавага абследавання людзей. Глускі раён падлягае агляду раз у два гады. У свой час праводзілася абследаванне толькі шчытападобнай залозы, аднак у сувязі з запушчанасцю па вобласці і рэспубліцы ў цэлым захворвання на рак малочнай залозы і жаночых органаў па ініцыятыве абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа ў штат лабараторыі былі ўведзены яшчэ два спецыялісты. Такім чынам, зараз абследаванне праводзяць тры спецыялісты — эндакрынолаг, мамолаг і гінеколаг. Калі выяўляецца пэўная праблема, чалавеку даюць кансультацыі, рэкамендацыі прайсці далейшае, больш паглыбленае абследаванне, пры неабходнасці выдаюцца накірункі ў анкалагічны дыспансер або дыягнастычны цэнтр. Што датычыць шчытападобнай залозы, то, па словах урача-эндакрынолага Уладзіміра Водзічава, каля 30 працэнтаў абследаваных маюць у ёй пэўныя змены, але ў падаўляючай большасці выпадкаў яны не з’яўляюцца небяспечнымі для здароўя. Аднак сустракаюцца і такія выпадкі, дзеля якіх якраз і працуюць медыкі дыягнастычнай лабараторыі. Для ўдакладнення дыягназу людзей накіроўваюць на даабследаванне, за якім нярэдка ідзе аператыўнае лячэнне. Такім чынам за год выяўляюцца прыкладна каля 40 – 50 выпадкаў рака шчытападобнай залозы. — Гаворка ідзе пра тых пацыентаў, — удакладняе Уладзімір Водзічаў, — хто, атрымаўшы накіраванне, прайшоў далейшае абследаванне і лячыўся. Аднак, на жаль, па незразумелых прычынах гэта робяць не ўсе. Таму хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна, каму будуць дадзены такія рэкамендацыі, аднесціся да іх, як і да свайго здароўя, больш уважліва. Спецыялісты перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі ў нашым раёне будуць працаваць 8 дзён (з панядзелка па чацвер на гэтым тыдні і з панядзелка па чацвер на наступным). Абследаванне жыхароў раёна праводзіцца ў памяшканнях цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і паліклінікі, урачы прымаюць наведвальнікаў згодна са складзеным графікам. Як паведаміла нам старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Паплаўская, на прыём да медыкаў з працоўных калектываў раёна ўжо запісана больш за паўтары тысячы чалавек, аднак зрабіць гэта самастойна і непасрэдна ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання могуць і іншыя грамадзяне, хто мае такую патрэбу. Галоўнае для кожнага абследаванага чалавека — давесці пачатую справу да канца: калі дыягназ пацвердзіцца, прайсці неабходнае лячэнне. Спісы тых, каму гэта патрэбна зрабіць, пасля работы дыягнастычнай лабараторыі будуць знаходзіцца ў раённай паліклініцы.
Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота С.РУДЗІНСКАГА На здымку: кіраўнік перасоўнай дыягнастычнай лабараторыі, урач-эндакрынолаг Уладзімір Водзічаў вядзе прыём пацыента
Теги
Последние новости
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Военно-патриотическая игра «Зарничка» собрала в Глуске юных патриотов
7 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Путь к Победе. 7—9 мая 1945-го
7 мая 2025
Власть
Лукашенко заявил о готовности договариваться о сотрудничестве с Гвинеей-Бисау по всем направлениям