Темы

Рэшткі сцяны каталіцкага храма

Рэшткі сцяны каталіцкага храма

Пра глускі касцёл раённая газета пісала неаднойчы. Напэўна, усе глушчане ведаюць, што ў ХVII стагоддзі,  а дакладней у 1667 годзе, у Глускім замку быў узведзены касцёл бернардзінцаў. Гэты велічны храм дажыў амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Ён узвышаўся на тым месцы, дзе зараз гарадское футбольнае поле. Прыкметнае гэта было збудаванне. Як успамінаюць старажылы, яго купалы былі відаць здалёк. Прыгожа было ўнутры храма: фрэскі, іконы, скульптуры.

Касцёл бернардзінцаў, Глуск, 1920 год

У адной з сацыяльных сетак з’явіўся фотаздымак 1920 года, на якім можна ўбачыць частку глускага касцёла. Магчыма, хтосьці з глушчан бачыў гэты здымак раней, але, думаю, большасці ён усё ж такі невядомы. На здымку відаць, якім вялікім быў глускі каталіцкі храм.

 На жаль, нешчаслівы лёс напаткаў касцёл. Прыкладна ў 1932 годзе ён быў закрыты, і тут размясціўся склад арцелі “КІМ”. Усё убранства было расцягнута, а галоўнае — зніклі гравюры нашага земляка, мастака еўра-пейскага маштабу Аляксандра Тарасевіча, якія таксама ўпры-гожвалі касцёл. Многае знішчыў пажар, што адбыўся з-за недагляду работнікаў арцелі. А пад час адступлення фашыстаў у 1944 годзе касцёл наогул быў узарваны.

Пасля вайны, калі шмат дамоў у Глуску стаялі разбураныя, у мясцовых жыхароў не хапала будаўнічых матэрыялаў. Чырвоная цэгла касцёла тут як раз і спатрэбілася — глушчане яе разабралі на свае патрэбы. Потым на месцы цяперашняга стадыёна стаялі цэхі прамкамбіната, кацельня. А ў 1980-я, калі будаваўся фізкультурна-спартыўны комп-лекс, рэшткі пабудоў былі знесены. Амаль на тым месцы, дзе калісьці знаходзіўся касцёл, цяпер адбываюцца футбольныя матчы.

Але, магчыма, адна частачка каталіцкага храма ўсё ж уцалела. За футбольным полем, у нізіне, бліжэй да ракі, каля дрэва ляжыць кавалак калісьці вялікай сцяны. Паміж чырвоных цаглін у вапнавым (або цэментавым) растворы і зараз можна знайсці кавалачкі яечных шалупаек або рачных ракавін ці нечага падобнага.  Відаць, што некалі сцяна была абтынкаваная, але ўжо зараз ад тынкоўкі засталіся толькі рэшткі. Увогуле, за шмат гадоў, што гэтая частка сцяны праляжала на адным месцы, яна ўжо пакрылася мохам і паступова ўрастае ў зямлю. Канешне ж, пацвердзіць на сто адсоткаў, што гэта фрагмент сцяны касцёла, могуць напэўна толькі навукоўцы. Але і няўзброеным вокам відаць, што гэтыя рэшткі сцяны, складзенай з вельмі моцнай старой цэглы, — гістарычны артэфакт. На жаль, знаходзіцца ён пакуль што яшчэ не ў музеі, дзе, напэўна, яму было б самае месца.

 Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з сайта ok.ru

Последние новости

Культура

Прямую линию и прием граждан в Глуске 23 сентября проведет министр культуры Республики Беларусь Руслан Чернецкий

19 сентября 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем