Темы

Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”

Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”

З добрым настроем, падарункамі і віншаваннямі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Лісіца разам з галоўным спецыялістам аддзела Аленай Ачыновіч наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Патапенкі ў Глуску і Кандрацені ў аграгарадку Засценак Усцярхі.

Гасцей тут чакалі, з радасцю сустракалі, з удзячнасцю прымалі не толькі пажаданні здароўя, дабрабыту, поспехаў у вучобе і працы, але і навагоднія падарункі — салодкія наборы і пасцельную бялізну ад “Белай Русі”, цукеркі і кухонны посуд ад сваіх шэфаў — УВП “Аблпаліва”, ТАА“Тэхнатрансдэталь”.

Сёння ў сям’і Вольгі і Мікалая Патапенкі выхоўваецца восем дзетак — пяць дзяўчат і трое хлопцаў. Старэйшая — Вікторыя, ёй 15 гадоў, самым малодшым, Андрэю, Лізе і Рому, — па восем. Дарэчы, Раман — гэта родны сын Мікалая і Вольгі, яго дарослы брат Вячаслаў зараз працуе ў “Турыно-агра” і завочна вучыцца на інжынера.

Дзесяць дзяцей выхоўваюць Святлана і Сяргей Кандрацені. Восем прыёмных — Кацю, Веру, Сяргея, Дзіму, Сашу, Мікіту, Максіма (дарэчы, ён трэцякурснік Гомельскага ліцэя МНС) і Ілью, а таксама двух родных — Аліну і Уладзіслава, яны вучацца ў гарадах.

Гэтыя вялікія сем’і — дружныя, актыўныя і сапраўды творчыя. Разам нечаму вучацца, гуляюць, майструюць, гатуюць стравы, збіраюць ураджай, рыхтуюцца да святаў, разам перажываюць і радуюцца. Вельмі былі рады яны і гэтай пераднавагодняй сустрэчы і падарункам. Не засталіся без увагі і сюрпрызаў у гэтыя дні і два іншыя дамы сямейнага тыпу: Таццяны Мікалаеўны Сцельмашок і Святланы Георгіеўны Мяцельскай. Іх шэфы таксама падрыхтавалі для гэтых сямей падарункі, там і абутак, і двух’ярусны ложак, і, канешне ж, такія любімыя дзецьмі цукеркі ды іншая смаката.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем