Урачысты сход работнікаў культуры вобласці, прысвечаны прафесійнаму святу, праходзіў у Бабруйску, у тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. Цырымонія ўшанавання лепшых прадстаўнікоў гэтай творчай прафесіі праходзіла і на тэатральных падмостках, і ў зале Бабруйскага мастацкага музея. Якраз у яго сценах сваю заслужаную ўзнагароду, Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, з рук начальніка ўпраўлення культуры Анатоля Сінкаўца атрымаў і наш зямляк, метадыст-майстар Заеліцкага Дома рамёстваў Уладзімір Станкевіч. Уладзімір Іванавіч сваімі бандарнымі вырабамі вядомы не толькі ў Глускім раёне і вобласці — ён ужо год як член Саюза майстроў Беларусі. Сваёй чарговай узнагароды ўдастоены за захаванне і пераемнасць народных традыцый, а таксама за актыўны ўдзел у выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як паведамілі нам у аддзеле культуры Глускага райвыканкама, зараз падрыхтаваны і перададзены ў абласную камісію дакументы на прысваенне Уладзіміру Станкевічу звання народнага майстра. Няма сумнення, што спецыялісты па годнасці ацэняць тое вялікае майстэрства, з якім бондар падыходзіць да вырабу кожнай рэчы, і тыя намаганні, якія ён прыкладае для адраджэння такога незаслужана забытага народнага рамяства, як бондарства.
Т.ЛУГАВАЯ
Теги
Последние новости
Общество
22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»
18 сентября 2025
Общество
Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области
18 сентября 2025
Общество
«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске
17 сентября 2025
Актуально
Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве
17 сентября 2025
Власть
Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти