Темы

Сапраўдныя прафесіяналы

Сваё прафесійнае свята адзначылі ў нядзелю аўтамабілісты і дарожнікі.

У нашым раёне непасрэднае дачыненне да яго маюць тры працоўныя калектывы: АП № 15, ДРБУ-213 і ЛДД-733. У кожнай арганізацыі свае задачы, свая сфера абслугоўвання і прыкладання намаганняў, але ўсе яны ўносяць свой спецыфічны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, у павышэнне якасці жыцця яго жыхароў. Аўтапарк № 15 забяспечвае перавозку людзей і грузаў, тут працуюць 72 чалавекі, узначальвае арганізацыю Аляксандр Сыцька. Працоўны калектыў дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 213 складаюць 63 чалавекі на чале з Іванам Радзько, менавіта іх намаганнямі падтрымліваецца ў належным стане дарожная сетка раённага маштабу. За дарогі рэспубліканскага значэння, што праходзяць па тэрыторыі раёна, у адказе невялікі, з 13 чалавек, але працаздольны калектыў лінейнай дарожнай дыстанцыі    №733, начальнік Андрэй Ермаловіч.

Заслугі гэтых калектываў і асобных работнікаў з нагоды прафе-сійнага свята былі адзначаны на ўзроўні іх абласных упраўленняў. У прыватнасці, Ганаровай граматай ААТ “Магілёўаблаўтатранс” быў узнагароджаны вадзіцель АП № 15 Валерый Савончык, яшчэ два вадзіцелі гэтай арганізацыі атрымалі нагрудныя знакі 2-й ступені “За работу без аварый”, гэта Аляксандр Шуст і Аляксандр Сідараў. Ганаровай граматай і прэміяй КУП “Магілёўаблдарбуд” адзначана сумленная праца вадзіцеля аўтапагрузчыка з ДРБУ-213 Андрэя Буяна. Трэцяе месца ў калектыўным працоўным саперніцтве на званне лепшай лінейнай дарожнай дыстанцыі па выніках работы за 9 месяцаў прысуджана ЛДД-733, граматай РУП “Магілёўаўтадар” узнагароджаны і кіраўнік ЛДД Андрэй Ермаловіч — за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з дзесяцігоддзем з дня ўтварэння РУП “Магілёўаўтадар”.

Няма сумнення, што з нагоды свята віншаванні і заслужаныя ўзнагароды атрымалі і тыя вадзіцелі, што працуюць у іншых арганізацыях, бо што ні кажы, а шафёрская справа, мабыць, самая распаўсюджаная і запатрабаваная ў любой сферы народнай гаспадаркі. Пра аматараў ужо і не кажу. 

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем