Темы

Слаўны юбілей на Алеі Славы

Слаўны юбілей на Алеі Славы

Лепшага месца, чым Алея Славы, для правядзення ўрачыстасці, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Глускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выбраць нельга. Менавіта тут, на Алеі Славы, удзячныя глушчане ўвекавечылі ратны і працоўны подзвіг сваіх землякоў. Сюды, да бюста двойчы Героя Сцяпана Шутава, да памятных знакаў Героям вайны і працы, 28 чэрвеня прыйшлі кіраўніцтва Глускага раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь Глушчыны, каб прывітаць ветэранаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і ўшанаваць памяць тых, хто набліжаў светлы дзень вызвалення. А яно, вызваленне, было нялёгкім, як і кожны дзень на вайне, гітлераўцы не здавалі без бою ні адной пазі-цыі, ні адной вёскі, ні адной вуліцы. Але наступлення Чырвонай Арміі ў 1944-м ужо было не спыніць. І вось у 14 гадзін Глуск, а к зыходу дня і ўвесь Глускі раён быў ачышчаны ад ворага.

У сваім прывітальным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша называе ўсе брыгады, палкі, атрады, воінскія злучэнні, што прымалі ўдзел у баях за Глушчыну, гаворыць пра горка-салодкі смак вызвалення, дзе перапляліся разам боль і радасць, сустрэчы і развітанні, бо вайна працягвалася яшчэ 316 дзён і начэй… Пра яе будзе нагадваць і сцяг Памяці, на якім запісаны ўсе воінскія фарміраванні, што вызвалялі наш раён. Права падняць гэты сцяг было дадзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Рыгору Іванавічу Грыневічу і Уладзіміру Мікалаевічу Лысаку — момант памятны і кранальны. І такіх хвілін падчас урачыстасці было нямала. Галоўная з іх — уручэнне юбілейных медалёў “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” разам з віншавальнымі паштоўкамі ад Прэзідэнта. Кожнаму з 10 ветэранаў і 12 былых вязняў, што прысутнічалі на ўрачыстасці, Юрый Дымша паціснуў руку і выказаў падзяку, а разам з ёй пажаданні доўга жыць пад мірным небам. А яшчэ ведаць, што сённяшняя моладзь з годнасцю прадаўжае лепшыя традыцыі сваіх дзедаў і пра-дзедаў і ўпісвае новыя перамогі ў капілку слаўных спраў нашай Глушчыны. Сведчаннем таму стала ўручэнне ўзнагарод за спартыўныя перамогі, якіх дабіліся нашы юныя землякі пад кіраўніцтвам сваіх трэнераў.

Ганаровымі граматамі Глускага раённага выканаўчага камітэта за дасягнутыя спартыўныя вынікі і значны асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення ўзнагароджаны трэнер па баскетболе фізкультурна-спартыўнага клуба Анатоль Бондараў і трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Павел Нікітка. Падзячныя лісты старшыні раённага выканаўчага камі-тэта ў якасці заахвочвання за асаблівы ўклад у правядзенне грамадска-значных мерапрыемстваў і дасягнутыя спартыўныя вынікі па баскетболе атрымалі школьнікі Анастасія Галамака, Маргарыта Галамака, Вячаслаў Дзядзюля, Кірыл Жалудковіч, Аляксандр Зінькевіч, Вольга Івашкова, Ілья Карповіч, Дзіяна Кураленя, Марына Лугіна, Алесь Мядзведка, Арцём Нікіцін, Віялета Смалоўская, Вікторыя Сокал, Ян Сокал, Руслан Фалецкі, Таццяна Шчэрба, Кацярына Шарамет і Юрый Шарстнёў.

Для ўсіх і кожнага на гэтым свяце іграў ваенны аркестр, пранікнёна спявалі артысты, з запалам выступалі дзеці, чаканілі крок салдаты, ускладаючы кветкі да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава. Чырвоныя гваздзікі ад працоўных калектываў леглі да ўсіх памятных знакаў.

Мы пытаемся ў глушчан і гасцей нашага райцэнтра, ці спадабалася ім свята, нала-джанае ў гонар вызвалення. Адказы толькі станоўчыя — прыгожа, радасна, урачыста, і толькі шкада, што так мала застаецца тых, хто 70 год назад са зброяй у руках адстойваў наша мірнае жыццё. Сёння ў Глускім раёне пражываюць 31 ветэран Вялікай Айчыннай вайны і 94 былыя вязні канцлагераў. Няхай яны яшчэ доўга будуць з намі, няхай сведчаць, няхай расказваюць, няхай доўга не даюць забыць, што такое вайна і як важна берагчы і адстойваць мір.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем