Темы

Спаборнічалі СВК

Спаборнічалі СВК

Нягледзячы на асенняе надвор’е, у мінулую суботу на раённым стадыёне многім было горача. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў раённай спартакіяды сярод СВК і жыхароў аграгарадкоў, даволі горача праяўлялі свае эмоцыі і балельшчыкі прыехаўшых каманд. Спаборніцтвы праходзілі адразу па двух відах спорту — міні-футболе і гіравым спорце.
На футбольную пляцоўку выходзілі пяць каманд, гульні вяліся па алімпійскай сістэме (на выбыванне), і ў выніку перамога дасталася футбалістам эксбазы “Глуск”. На другім месцы каманда СВК “Калгас “Зара”, на трэцім — СВК “Калгас “Слаўгарадскі”. Прымалі ўдзел у спаборніцтвах, але не ўвайшлі ў лік прызёраў СВК “Дружба” і СВК “Калгас “Зара камуны”.
Гэтыя ж сельскагаспадарчыя арганізацыі выстаўлялі сваіх удзельнікаў і на гіравы спорт. Хто дужэйшы, высвятлялі паміж сабой асілкі-аматары ў вагавых катэгорыях да 80 кілаграмаў і звыш 80 кілаграмаў. У практыкаванні “рывок” 24-кілаграмовую гіру больш за ўсіх падняў Віталь Голубеў — 47 рыўкоў (катэгорыя да 80 кг), які прадстаўляў каманду “Зары камуны”. У другой вагавай катэгорыі (звыш 80 кг) 70 рыўкоў і лепшы вынік у Ігара Паўляха, прадстаўніка каманды “Зары”. Яны, кожны ў сваёй катэгорыі, занялі першыя месцы і прынеслі сваім камандам большую колькасць балаў. Пасля ўсіх зробленых падлікаў на першае месца выйшаў СВК “Калгас “Зара камуны”, у “Зары” другое месца, трэці вынік у асілкаў з эксперыментальнай базы “Глуск”, потым ідуць СВК “Дружба” і калгас “Слаўгарадскі”. Не прымалі ўдзел у гэтым этапе спартакіяды спартсмены толькі дзвюх сельскагаспадарчых арганізацый — райаграпрамтэхзабеспячэння і УКСП “Саўгас “Завалочыцы”. А пераможцы спаборніцтваў атрымалі не толькі дыпломы адпаведных ступеняў ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, але і заліковыя балы ў раённай спартакіядзе сярод СВК і жыхароў аграгарадкоў.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота І.БАШКЕВІЧ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военно-патриотическая игра «Зарничка» собрала в Глуске юных патриотов

7 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 7—9 мая 1945-го

7 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о готовности договариваться о сотрудничестве с Гвинеей-Бисау по всем направлениям

7 мая 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Неласковый май. Прогноз погоды на 7—11 мая

7 мая 2025
Читать новость
Происшествия

На озере в Костюковичах утонул мужчина

7 мая 2025
Читать новость
Актуально

Память о Великой Отечественной войне в цифрах

7 мая 2025
Читать новость