Темы

Справаздача перад роднай зямлёй

Справаздача перад роднай зямлёй

Менавіта так трапна назваў адзін з ганаровых гасцей выставу твораў мастака Вячаслава Захарынскага, якая адкрылася 11 красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
З творчасцю нашага земляка, глушчаніна Вячаслава Захарынскага, больш знаёмы за межамі Беларусі, там жа ў прыватных калекцыях знаходзіцца і мноства яго карцін. І вось Захарынскі становіцца бліжэй да сваёй радзімы. Восенню прайшла яго выстава ў Мінску, зараз з творамі мастака ўпершыню знаёміцца Магілёў. У гэтым жа годзе, як паведаміў нам Вячаслаў Адамавіч, яго выстава адбудзецца ў Бабруйску, а пасля, недзе прыкладна ў пачатку восені, аўтар плануе паказаць свае работы ў родным Глуску.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў сваім уступным слове на адкрыцці выставы выказаў спадзяванне, што творы Вячаслава Захарынскага будуць часцей выстаўляцца на роднай Магілёўшчыне. Падтрымалі яго і іншыя знакамітыя госці мастака — намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец, дырэктар магілёўскага філіяла “Белдзяржстрах” Анатоль Глаз, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і землякі мастака.
Паважаныя глушчане, выставу Вячаслава Захарынскага ў гэтыя дні і бліжэйшы час можна наведаць у Магілёве. Але будзем з нецярпеннем чакаць, калі работы земляка мы ўбачым у нас у Глуску.
Ірына ГРАМЫКА
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем