Так, стары будынак пад новым дахам — гэта пра аптэку. Пра нашу местачковую аптэку, у сценах якой гандлявалі лекамі больш за сто год. Будуць гандляваць і далей, але ўжо ў значна больш зручных умовах, чым гэта было раней. Да таго, як Магілёўскае РУП “Фармацыя” вырашыла правесці такую патрэбную будынку рэканструкцыю. Гэта важная справа даручана таварыству з дадатковай адказнасцю “Белбудпарытэт”, работы пачаліся вясной, вяліся ўсё лета, прадаўжаюцца і зараз. Прычым ужо і ўнутры памяшкання. Знадворку, і гэта бачна, што называецца, няўзброеным вокам, праведзена ўцяпленне будынка, з’явіўся новы прыгожы дах з маталачарапіцы. Зроблена новае электразабеспячэнне (згодна з сучаснымі патрабаваннямі яно пракладзена пад зямлёй, замест ранейшых паветраных ліній), пракладзена новая цеплатраса для падключэння да цэнтральнага ацяплення. Унутры памяшкання з’явіліся санітарныя пакоі разам з іншымі зручнасцямі. Прыгожая плітка на падлозе, нацяжная столь, электраправодка, батарэі ацяплення — усё гэта ўжо зроблена будаўні-чымі брыгадамі, што працуюць на аб’екце. Тэрмін яго здачы, праўда, перанесены, але ненадоўга. Справа за некаторымі відамі аддзелачных работ, унутры і звонку, а таксама, як будзе праверана работа цеплатрасы, за добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Так што хутка абноўленая аптэка зноў пачне прымаць сваіх кліентаў-пакупнікоў на старым, такім звыклым для іх месцы, па Пушкінскай, 6. А сам будынак па-ранейшаму будзе заставацца прыкметным і знакавым у цэнтры нашага мястэчка для яго жыхароў.
Т.ЛУГАВАЯ
Теги
Последние новости
Власть
Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое
13 ноября 2025
Актуально
Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения
13 ноября 2025
Актуально
МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси
13 ноября 2025
Происшествия
Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе
13 ноября 2025
Актуально
«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан
13 ноября 2025
АПК
Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК