Темы

Свята пісьменства

 

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах — цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі: Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (2000), Мсціслаў (2001), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Шклоў (2007), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012).
Сёлета свята адбудзецца 1 верасня на Магілёўшчыне, у Быхаве.
Горад Быхаў у якасці сталіцы Дня беларускага пісьменства быў абраны не выпадкова. Менавіта з быхаўскай зямлёй звязана гісторыя стварэння аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку XVII стагоддзя — Баркулабаўскага летапісу. На Быхаўшчыне доўгі час жылі і тварылі Мялецій Сматрыцкі і Лаўрэнцій Зізаній — вядомыя вучоныя, царкоўныя і грамадскія дзеячы XVII стагоддзя.
З Быхаўшчынай звязана жыццё і творчасць многіх вядомых пісьменнікаў, паэтаў і літаратуразнаўцаў: Міхала Мушынскага, Івана Баранкевіча, Міхала Пазнякова, Барыса Стральцова, Васіля Ткачова і многіх іншых…
На тэрыторыі горада Быхава і Быхаўскага раёна размешчаны шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцяў: Быхаўскі замак, Сінагога, Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Вазнясенскі жаночы манастыр у аграгарадку Баркулабава.
Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.
У ліку важнейшых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі.
У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, гандлёвыя павільёны і палаткі. У час правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.
Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства.

Последние новости

Образование

Сдавать на весь учебный день. Минобразования о мобильниках в стенах школы с 1 сентября

6 мая 2025
Читать новость
Общество

Глуске прошел велосипедно-самокатный пробег, посвященный Дню Победы

6 мая 2025
Читать новость
Власть

Указом Президента дополнены виды государственной финансовой поддержки

6 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость