Темы

Святкавалі мы і так

Святкавалі мы і так

Самае любімае свята дзяцей і дарослых — гэта Новы год. Мы набываем падарункі для сваіх родных і сяброў, прадумваем святочнае меню. А вось цікава ўспомніць, як рыхтаваліся да Новага года ў 80 — 90-я гады мінулага стагоддзя. І зноў дапаможа ў гэтым наша раённая газета.

Такім чынам — сустракаем 1983-і. Глушчане старанна працавалі на працягу ўсяго года і з бадзёрым, вясёлым настроем рыхтаваліся да навагодніх святаў. Кіраўніцтва лясгаса праз газету заклікала мясцовае насельніцтва “набываць ёлкі ў любым лясніцтве раёна ці непасрэдна ў лясгасе”. Кошт ёлак “залежыць ад іх памераў і складае ад 25 капеек да 3 руб. 50 кап.” (нумар ад 25 снежня 1982 г.). Наша газета стварала святочны настрой чытачам пераднавагоднімі смяшынкамі — малюнкамі з каментарыямі.

Хутка бяжыць час, і мы ўжо ў 1986-м. Камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва Глуска “прапануе паслугу — віншаванне для дзяцей ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Кошт паслугі ад 2 руб. 50 кап. да 3 руб. 50 кап.” (нумар ад 25 снежня 1986 г.). А вось дарослым глушчанам свае паслугі прапануе рэстаран “Пціч”. Напярэдадні свята карэспандэнт раёнкі бярэ інтэрв’ю ў загадчыцы вытворчасці рэстарана А. У. Рымашэўскай: “Рыхтуемся, выбіраем стравы. Так, 31 снежня і 1 сту-дзеня ў меню ўключылі нашы фірменныя стравы, напрыклад, “закуска банкетная”, “курыца, смажаная па-глуску” і іншыя. Акрамя таго, два пераднавагоднія дні і два дні новага года аб’яўлены днямі нацыянальных страў” (нумар ад 30 снежня 1986 г.).

І вось надышоў 1987-ы. У нумары ад 1 студзеня надрукавана апытанне чытачоў: “Што б вы зрабілі, каб былі Дзедам Марозам?” Вучаніца 4 класа Бярозаўскай сярэдняй школы Галя Басякова адказала так: “Я б для сваіх сяброў, маленькай сястрычкі Наташкі і для ўсіх-усіх выпусціла б сто серый мультфільма “Ну, пачакай!”, пакуль Заяц і Воўк не стануць сябрамі”.

Ідзем далей, у 1988-ы. Навагоднія святы — гэта яшчэ і школьныя канікулы. Таму для дзяцей “у кінатэатры “Арыён” арганізаваны кінафестываль “Казка”. Таксама юныя гледачы сустрэнуцца з героямі любімых казак, якія пакажа дзецям самадзейны тэатр лялек раённага Дома піянераў” (нумар ад 1 студзеня 1988 г.). А напрыканцы гэтага года (нумар ад 22 снежня 1988 г.) “праўленне Глускага сельпа запрашала глушчан на пераднавагодні кірмаш, дзе ўсе жадаючыя могуць набыць прадукты для навагодняга стала, а таксама ёлачныя цацкі, упрыгажэнні”.

Ну і, нарэшце, мы дайшлі да  90-х. Гэта час значных перамен у гісторыі краіны — вялікі эканамічны крызіс, распад Савецкага Саюза. Жыццё глушчан у гэты час было не з лёгкіх, але, нягледзячы на цяжкасці, яны таксама, як і заўсёды, рыхтаваліся да Новага года. У раённай газеце з’явілася рубрыка “Хозяюшка”, дзе даваліся парады, як сустракаць навагодняе свята, што апранаць, што падаць гасцям. Напрыклад, раілі “прыгатаваць на святочны стол студзень, марынаваную капусту, грыбы, катлеты, селядзец з бульбай” (нумар ад 28 снежня 1990 г.). Быў і рэцэпт ад чытачоў, як зрабіць пірог з сухога батона, яблыкаў і сухароў (нешта накшталт шарлоткі). Пры гэтым глушчане не забывалі віншаваць праз газету сваіх родных, сяброў з надыходзячымі святамі. Хочацца падзяліцца з вамі, паважаныя чытачы, рэцэптам торта, які быў надрукаваны ў нашай газеце “Радзіма” 31 снежня 1991 года:

«Торт «Новогодние часы»

Тесто: на 2 ст. муки — 2 яйца, 1 ст. сахара, 1 ст. сметаны, 0,5 банки сгущ. молока, 1 ч. л. соды.

Крем: на 1 банку сгущенного молока — 250 гр. мягкого сливочного масла.

Приготовить тесто по рецепту, выпекать в форме. Когда торт будет готов, нарисовать кремом стрелки и циферблат, бока обсыпать крошками или орехами. Перед подачей на стол можно украсить торт свечками».

Як бачым, глушчане заўсёды ўмелі ствараць сабе святочны настрой. І не важна, што надараліся часы, калі навагодні стол быў сціпла накрыты, затое ў душах людзей заўсёды панавалі дабрыня, аптымізм і вера ў лепшае.

Навагоднюю падшыўку гартала

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Здымкі Ігара КІРЫНА

 

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость