Темы

Святочны карагод

З 20 снежня па 5 студзеня ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў раёне пройдуць навагоднія ранішнікі. Павіншаваць малых са святамі прыйдуць старшыня раённага выканаўчага камітэта, яго намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і мясцовых аргані-зацый. Зразумела, віншаванні будуць падмацаваны салодкімі падарункамі. Традыцыйна першымі на святочным маршруце кіраўніка раёна стануць сацыяльна-педагагічны цэнтр у Калацічах і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, навагоднія сустрэчы тут пройдуць 24 снежня. У гэты ж дзень каля  ёлкі са сваімі шэфамі і сябрамі сустрэнуцца выхаванцы санаторнай школы-інтэрната. Раённы дабрачынны ранішнік намечаны на 5 студзеня, ён пройдзе ў кінатэатры “Арыён” і збярэ ў карагод паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх школ раёна. У Магілёў на губернатарскую ёлку 29 снежня запрошаны 10 мясцовых школьнікаў.

Не застануцца без віншавання ад Дзеда Мароза і пацыенты дзіцячага аддзялення раённай бальніцы — навагоднія падарункі атрымаюць усе, хто будзе знаходзіцца там 30 снежня. Рашэнне аб правядзенні гэтых дабрачынных навагодніх мерапрыемстваў прынята раённым выканаўчым камітэтам. А літаральна з заўтрашняга дня пачынаецца марафон навагодніх ранішнікаў і вечароў у навучальных установах раёна і дзіцячых садках, прадоўжыцца ён аж да 30 снежня.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине» прошел в Глуске

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем