Темы

Сярэбраны медаль зоны адпачынку

Сярэбраны медаль зоны адпачынку

Разглядваючы фотаздымкі, якія трапляюцца ў сацыяльных сетках, заўважыла, што, калі былыя глушчане прыязджаюць на радзіму, яны заўсёды фатаграфуюць цэнтральны парк Глуска, фантан, рэчку і парк каля яе. Хтосьці скажа: “А дзе ж яшчэ рабіць здымкі? У нас няма іншых выдатных мясцін”. І з гэтым нельга не пагадзіцца: на жаль, гісторыя не пакінула нам ні велічных храмаў, ні сярэднявечнага замка. Таму багаццем нашай зямлі з’яўляецца прырода. Вось менавіта пра маленькі куточак гэтай прыроды і пойдзе гаворка — пра зону адпачынку: стадыён і парк каля ракі.
Гартаючы падшыўку раённай газеты за 1989 год, я натрапіла на цікавую інфармацыю, якая датычыцца зоны адпачынку. У адным са студзеньскіх нумароў “Сцяга Радзімы” пад рубрыкай “Аблічча горада” было напісана: “Рэканструюецца паркавая зона адпачынку па праекту аддзела архітэктуры. У чэрвені мінулага года Міністэрства культуры БССР прадставіла нашу зону адпачынку ў ліку трох лепшых па БССР на ВДНГ (Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі. — Аўт.) у Маскву, на ўсесаюзны конкурс паркаў. На конкурсе зона адпачынку адзначана сярэбраным медалём”. Таксама ў 1989 годзе раёнка пісала аб тым, што ў зоне адпачынку “будуюцца ўсходняя трыбуна на 500 месц, два тэнісныя корты з сеткавай агароджай, бегавая траса “Здароўе”, каментатарская вышка, лодачная станцыя”.
Дарэчы, пра лодачную станцыю. Жыхары Глуска і зараз успамінаюць лодкі і катамараны, прывязаныя да берага ў невялікай затоцы на станцыі. Іх можна было за сімвалічную плату браць напракат і катацца па Пцічы. На здымку, які вы бачыце, паважаныя чытачы, якраз відаць, што глушчане рознага ўзросту з задавальненнем плавалі па нашай рэчцы на лодках.
Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ
Фота з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость