Темы

Талент мацярынства. Сустрэча, прымеркаваная да Дня маці, прайшла ў Глуску

Талент мацярынства. Сустрэча, прымеркаваная да Дня маці, прайшла ў Глуску

Ёсць асаблівы талент — талент мацярынства”. Сустрэча пад такой назвай прайшла 14 кастрычніка ў Глуску, у Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”, прымеркавана яна была да Дня маці. У фае арганізавалі выставу творчых работ удзельніц сустрэчы, аформілі прыгожую восеньскую фотазону. А ў зале для ўрачыстасцей глускага загса запрошаныя мамы прымалі віншаванні са святам. Як слушна зазначыў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, хоць гэта і восеньскае свята і на дварэ ўжо холадна, але калі побач з намі б’ецца сэрца маці, нам заўсёды будзе цёпла. Галоўная місія жанчыны — у нараджэнні і выхаванні дзяцей, але многія нашы сучасніцы спраўляюцца не толькі з гэтай няпростай задачай, але і шмат робяць для сваёй краіны, свайго раёна, знаходзяць час для творчасці.

І ўдзельніцы гэтай сустрэчы — якраз такія актыўныя і творчыя. Кіраўнік раёна павіншаваў іх з Днём маці, пажадаў, каб агонь любові доўга гарэў у іх сэрцах і саграваў цяплом усіх, хто навокал, каб іх любілі дзеці і радавалі сваімі поспехамі.

Дзень маці сапраўды асаблівае свята, і нездарма яно супадае з днём Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Не супасці яны і не маглі, адзначыў благачынны Глускай акругі протаіерэй Міхаіл, як здаўна нашы продкі дзякавалі Божай Маці за Яе заступніцтва і дапамогу, так і мы ўдзячны нашым маці і ўсім жанчынам за ўсё, што яны робяць для сваіх дзяцей і блізкіх, за клопат і ўвагу, перажыванні і слёзы, ціхмянасць і малітвы, любоў і пяшчоту. Удзельніц сустрэчы айцец Міхаіл павіншаваў з Пакровам Прасвятой Багародзіцы і Днём маці, пажадаў ім здароўя, даўгалецця і цярпення.

Мацярынства — вялікая місія жанчыны. Для нас прывычна, што мама захоўвае і падтрымлівае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і блізкіх, робіць утульным дом. Але на ўрачыстай сустрэчы былі такія жанчыны-мамы, якія навучыліся добра сумяшчаць і місію захавальніцы ачага, і ролю выдатных спецыялістаў у сваёй справе, паспяховых кіраўнікоў, творчых асоб.

Для Вікторыі Корбут (яна працуе эканамістам у Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый) гэты дзень сапраўды асаблівы: 14 кастрычніка  яна стала маці, сяголета яе старэйшай дачцэ споўнілася 18 гадоў, Вікторыя шчаслівая мнагадзетная маці (у сям’і тры дачкі) і пры гэтым знаходзіць час для творчасці, займаецца маляваннем, піша цудоўныя карціны. 

У Дзіны Кульбіцкай таксама трое дзетак, дачка і два сыны, яна працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, сочыць за правільным харчаваннем, любіць спорт і вельмі рада, што цікавасць да спорту здолела прывіць і сваім дзецям.

Творчасць — адно з захапленняў Кацярыны Кісялёвай, ужо некалькі год яна наведвае заняткі па маляванні, а яшчэ вельмі любіць вандраваць, з сям’ёй наведала многія гістарычныя месцы Беларусі, пабывала ва ўсіх раёнах краіны і мае “Пашпарт вандроўніка”. Працуе Кацярына кантралёрам у раёне электрасетак, выхоўвае сына і дачку.

Тамара Толсцік — сапраўдны прыклад актыўнага чалавека, будучы на заслужаным адпачынку, яна ўзначальвае раённую ветэранскую арганізацыю, узімку вяжа прыгожыя шалі, а летам займаецца кветкамі, толькі руж у яе двары расце 157 кустоў. 

Галіна Сокал — на рабоце, у раённай бальніцы, галоўны бухгалтар, а дома абавязкова знаходзіць час для любімага занятку: яна вышывае крыжыкам, гэтаму яе хобі гадоў 15, а колькі карцін ужо вышыла за гэты час, і не палічыць, удзельнічае ў выставах.

У Таццяны Крамянецкай трое дзяцей, а нядаўна старэйшы сын ажаніўся, і сям’я пабольшала.

Як прызналася жанчына, яна заўсёды марыла, каб яе любімы занятак стаў яе работай, так і выйшла: яна аформіла самазанятасць і шые, аздабляе вышыўкай адзенне для свяшчэннікаў і храмаў, піша іконы. Усё гэта з лёгкай рукі айца Міхаіла і пры падтрымцы сям’і.

У Наталлі Балінай работа творчая, яна педагог Цэнтра творчасці, у творчай атмасферы растуць і яе сыны-двайняты, удзельнічаюць у розных конкурсах і спаборніцтвах. Наталля павіншавала ўсіх жанчын са святам і прачытала прыгожыя вершы пра сям’ю.

Што такое вялікая і дружная сям’я, Таццяна Пракопчык ведае не па чутках: у яе бацькоў было 10 дзяцей. У яе самой двое, старэйшая дачка ўжо атрымала прафесію і працуе, яна медык, а з бацькамі застаецца малодшы сын-чацвёртакласнік. Хоць сям’я і невялікая, але ў мамы клопатаў хапае і дома, і на рабоце, яна працуе бухгалтарам у эксбазе “Глуск”.

На сельскагаспадарчым прадпрыемстве працуе і Дар’я Лузан, яна бухгалтар у “Зары Камуны”. Некалькі год назад яе сям’я ўдзельнічала ў конкурсе “Уладар сяла”, ды так удала, што недзе праз год у іх нарадзілася другое дзіцятка, дачушка (першы — сын). Мама зараз знаходзіцца ў адпачынку, гадуе малую і любіць балаваць дамашніх сваім печывам. Сям’я звычайная, і клопаты звычайныя, як ува ўсіх, кажа пра сябе маладая жанчына.

У Ірыны Пятровай пасада такая, што забірае шмат часу і сіл, Ірына Георгіеўна ўзначальвае раённую бальніцу, і вельмі добра, што блізкія адносяцца да гэтага з разуменнем, яна ўдзячна мужу і сыну (ён ужо дарослы і таксама працуе ўрачом) за іх падтрымку.

А адпачыць, пераключыцца ад клопатаў кіраўніка ёй дапамагаюць звычайныя дамашнія клопаты ў сваім двары, на сваім участку.

Кацярыну Петрусь шмат хто ў раёне ведае як начальніка па рабоце з плацельшчыкамі па Глускім раёне Міністэрства па падатках і зборах, а ў жыцці яна жонка і мама дзвюх дачок, старэйшай 20, і яна прафесійны фатограф, малодшай 13 гадоў, яна школьніца. Вольны час мама аддае сям’і і звычайным жаночым клопатам.

Кіраўнічая пасада і ў Вольгі Караньковай, яна працуе  начальнікам глускага цэнтра банкаўскіх паслуг Белаграпрамбанка, а яшчэ яна мама двух дарослых сыноў і бабуля чатырох унукаў, ім яна і прысвячае свой вольны час, а яшчэ — любіць займацца раслінамі, прыемна назіраць, як з маленькай семачкі вырастае прыгожая кветка.

Двое дзяцей і ў начальніка глускага цэнтра банкаўскіх паслуг Беларусбанка Аксаны Асадчай. Дачка ўжо студэнтка, у свой час скончыла нашу школу мастацтваў па класе харэаграфіі, не пакінула гэта захапленне і ва ўніверсітэце, а сын-дзесяцікласнік любіць спорт, займаецца футболам. Бацькі выхоўваюць дзяцей сваім прыкладам, стараюцца, каб яны раслі ў атмасферы ўзаемаразумення, узаемападтрымкі і любові, гэта вельмі важна, гэта мацуе сям’ю.

Сем “я” ў сям’і глушчанкі Святланы Кісель, яны з мужам выхоўваюць пяць дзетак, двух сыноў і трох дачушак. Старэйшы вучыцца ў каледжы, а меншыя з бацькамі дома. У дзяцей свае захапленні і заняткі, муж любіць рыбачыць, а мама — пячы пірагі. Сям’я звычайная, кажа Святлана. Але нядаўна ў яе жыцці адбылася падзея, якую звычайнай не назавеш: мнагадзетная мама ўзнагароджана ордэнам Маці. Высокую дзяржаўную ўзнагароду на прайшоўшай урачыстасці Святлане Кісель пад апладысменты прысутных уручыў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, павіншаваў, сказаў добрыя словы.

Добрай, цёплай, шчырай, кранальнай была і ўся гэта сустрэча. Для яе ўдзельніц выступалі выхаванцы школы мастацтваў і работнікі культуры, патрэбныя словы для кожнай запрошанай мамы знайшла вядучая імпрэзы, а нефармальным зносінам і нават дамашняй атмасферы спрыялі столікі, накрытыя белымі абрусамі, і духмяны чай з салодкімі пачастункамі. З цёплымі ўсмешкамі, кветкамі і тортамі жанчыны-мамы разыходзіліся з урачыстасці і неслі гэтую цеплыню і пяшчоту сваім дамашнім.

У Магілёве 14 кастрычніка таксама адбыўся святочны прыём: жанчын-маці, прадстаўніц розных сфер дзейнасці з усяго Прыдняпроўскага краю, ушаноўвалі ў Музеі Славы Магілёўшчыны. У ліку запрошаных былі і глушчанкі — педагог дзіцячай школы мастацтваў Надзея Баярка і выхавацель дзіцячага сацыяльнага пансіяната “Веснава” Святлана Анцюшэня.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ і mogilevnews.by

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем