Темы

Тэніс да Пскова давядзе

Тэніс да Пскова давядзе

Спартакіяда саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва ў гэтым годзе ў старажытным Пскове праходзіла ў дзясяты раз, а вось глускія спартсмены трапілі на яе ўпершыню. Да паездкі на спаборніцтвы такога высокага ўзроўню нашы аматары настольнага тэніса ішлі не адзін год. Зрэшты, спецыяльна такой мэты сабе ніхто не ставіў, ім проста падабаўся гэты від спорту, і яны проста займаліся са сваімі трэнерамі — ва Усцярхах з Сяргеем Бузаком, у Глуску з Барысам Сяленчыкам. Калі ж пачалі перамагаць сваіх равеснікаў на раённым узроўні і выступаць на абласным, вызначыўся пастаянны склад зборнай раёна. Сюды ўваходзяць Юра Шарстнёў, Ілона Буцевіч і Паліна Дзяшчэня з Усцярхоў, Мацвей Палёны, Дзіма Каладзінскі і Крысціна Сярэбраннікава з гімназіі. У гэтым складзе яны выступаюць ужо трэці год, выступаюць паспяхова. Вось і мінулай восенню спачатку выйгралі першынство вобласці сярод дзяцей і падлеткаў, а потым сталі чацвёртымі на рэспубліканскім першынстве. Гэты вынік і даў ім права ў ліку іншых юных спартсменаў прадстаўляць нашу краіну на спартакіядзе саюзнай дзяржавы.
— Узровень гэтых спаборніцтваў і прадстаўнічы, і маштабны, і высокі, — гаворыць трэнер каманды Сяргей Бузак. — Беларускі бок прадстаўлялі па чатыры лепшыя каманды лыжнікаў, валейбалістаў і аматараў настольнага тэніса, гэта каля двухсот чалавек. Усім была выдадзена спартыўная экіпіроўка з гербам нашай краіны (курткі, спартыўныя касцюмы, красоўкі, форма для выступлення і нават дарожныя сумкі). Ад’езд, сустрэча, засяленне, харчаванне і самі выступленні арганізаваны на вышэйшым узроўні. Вельмі цікавай і насычанай была і культурная праграма. Пскоў — старажытны горад, яму больш за тысячу сто гадоў, там захавалася шмат помнікаў культуры, манастыроў і цэркваў, пабывалі мы і ў знакамі-тым Пскоўскім крамлі — уражанні ад усяго ўбачанага незабыўныя. А дадайце сюды новыя сустрэчы, знаёмствы — усяго словамі не перадаць.
Сапернікі, па словах Сяргея Іванавіча, таксама былі вельмі сур’ёзныя, нашым тэнісістам было нялёгка выступаць, магчыма, дзесьці яны ператаміліся, перахваляваліся, таму вынік паказалі не самы высокі — юнакі пяты, а дзяўчаты шосты. Аднак на іх жаданне далей займацца настольным тэнісам гэта не паўплывала, таму, прыехаўшы з Расіі, юныя спартсмены з яшчэ большым запалам узяліся за трэніроўкі: ім ёсць куды расці, ёсць да чаго імкнуцца.

Т.ЛУГАВАЯ

Последние новости

Образование

Более 720 стобалльников. Стали известны результаты одного из двух основных дней ЦТ

16 июня 2025
Читать новость
Общество

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко сегодня работает в Глусском районе

16 июня 2025
Читать новость
АПК

Областной этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» пройдет 18 июня в Могилевском районе

16 июня 2025
Читать новость
Общество

МИД Беларуси настоятельно рекомендует нашим гражданам воздержаться от поездок в Израиль и Иран

16 июня 2025
Читать новость
Актуально

Всё лето в Беларуси проходит республиканская акция МЧС «Безопасные каникулы»

16 июня 2025
Читать новость
Спорт

Могилевский ЦОР впервые стал бронзовым призером розыгрыша Кубка европейских чемпионов в португальском Назаре

16 июня 2025
Читать новость