Темы

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

Так ужо павялося апошнім часам: штогод 1 Мая, на Свята працы, глушчане збіраюцца на традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай “Мы разам!”.

Так было і сяголета. Як заўсёды, месцам збору людзей з веласіпедамі стаў бульвар Грахоўскага, сюды за паўгадзіны да старту сабраліся каманды калег і аднакласнікаў, кампаніі сяброў і сваякоў, былі людзі і паасобку, весела віталіся, да веласіпедаў прывязвалі паветраныя шарыкі, прымацоўвалі флажкі, фатаграфаваліся, віншавалі адзін аднаго са святам.
Са святам Першамая ўсіх прысутных перад стартам павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Самуйлік.
У многіх прысутных з гэтым днём звязаны радасныя і светлыя ўспаміны дзяцінства пра першамайскія дэманстрацыі, няхай і ў сучаснай моладзі Першамай асацыіруецца з добрым настроем, дружнай сумеснай справай, такой, напрыклад, як велапрабег.
Гэтым разам ён пралягаў па вуліцах Глуска — Кірава, Гагарына, Савецкай, Жыжкевіча, міма мемарыяльнага комплексу “Воінская Слава”. Маршрут нядоўгі, але з улікам моцнага ветру сіл давялося прыкласці нямала, таму зарад бадзёрасці веласіпедысты атрымалі і вярталіся, мяркуючы па ўсмешках, з добрым настроем.


Добраму настрою спрыялі потым і святочны канцэрт, дзіцячыя гульні, гандаль сувенірамі і прысмакамі, а потым і футбольны матч паміж камандамі гімназіі і СШ № 2 (перамаглі гімназісты). Трэба сказаць, што пасля велапрабегу мнагалюдна на бульвары Грахоўскага не было, бо выхадны дзень, Свята працы, многія скарысталі, каб папрацаваць дома, пасадзіць бульбу, парабіць грады. Гэта, дарэчы, таксама наша даўняя традыцыя — чаргаваць адпачынак і працу.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота А. ЗМІТРОВІЧ
і А. ВАСІЛЕЎСКАЙ

Последние новости

АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Виктор Кончиц из ОАО «Турино-агро»

24 августа 2025
Читать новость
АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Дмитрий Валёха и Василий Косько из агрофирмы «Славгородский»

23 августа 2025
Читать новость
Власть

23 августа — День работников статистики

23 августа 2025
Читать новость
АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Сергей и Дарья Прибыш из экспериментальной базы «Глуск»

22 августа 2025
Читать новость
Общество

На гэтым тыдні Глускі раён з рабочым візітам наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак

22 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района. 22 августа

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем