У дзіўным свеце творчасці

Арыгінальным танцам з ліхтарыкамі пачаўся справаздачны канцэрт выхаванцаў Цэнтра творчасці, праграма называлася “Зоркі надзеі”. І насамрэч, бачыш іх выступленні, слухаеш, якія дыпломы і за што заваявалі на працягу года ўдзельнікі ўсіх творчых аб’яднанняў Цэнтра, і разумееш, што надзеі сваіх выкладчыкаў яны апраўдалі. Пра гэта, а таксама пра шматлікія конкурсы, выстаўкі і фестывалі, у якіх давялося ім паўдзельнічаць у гэтым навучальным годзе, гаварыла, звяртаючыся да калег і вучняў, дырэктар Цэнтра творчасці Алена Самуйлік. Словы кіраўніка ўстановы былі дапоўнены цікавай відэапрэзентацыяй, а потым і цырымоніяй уручэння дыпломаў і падзяк за старанне, творчасць і талент. Віншаванні і заслужаныя ўзнагароды прымалі Дзіяна Малаковіч (аб’яднанне “Калейдаскоп”), Дзмітрый Дзяшко (аб’яднанне “Аўтасвет”), Кацярына Ганчарова, Ксенія Голуб, Ірына Анцюшэня, Таццяна Грабко (дзяўчаты займаюцца ў аб’яднанні “Вернісаж”), Владлена Гулевіч і Яўгенія Кудзелка (аб’яднанне “Вакал і пастаноўка голасу”), Таццяна Чарнышова (аб’яднанне “Сяміцвецік”), Валерыя Спірыдонава (аб’яднанне “Вясёлка”), Ясенія Ісайка (аб’яднанне “Чароўная гліна”), Уладзіслаў Корбут (аб’яднанне “Квест”), На-дзея Беразоўская (аб’яднанне “Стыль”), Вікторыя Шваба (аб’яднанне “Дэкаратыўная фантазія”), Аліна Платукіс (аб’яднанне “Няскучка”), Вікторыя Гуднева (аб’яднанне “Сілуэт”), Анастасія Булкіна (аб’яднанне “Майстрыха”), Ірына Багук, Ліза Рындзевіч, Даша Камі-нская, Арсенія Царык, Ганна Голуб, Валерыя Бізункова, Вікторыя Бізункова (аб’яднанне “Мяккая цацка”), Ліза Мініна, Ксенія Івашкова (аб’яднанне “Чароўны куфэрак”). Зразумела, што поспехаў на шматлікіх конкурсах і праектах, прычым як раённага, абласнога, так і рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўню, яны дабіліся не самі па сабе, а з дапамогай сваіх творчых і адданых справе педагогаў, чые праца, старанне і значны асабісты ўклад у развіццё дзіцячай творчасці былі адзначаны падзячнымі пісьмамі. Іх з рук дырэктара Цэнтра атрымалі Вольга Дранёва, Людміла Васілеўская, Ганна Януш, Алена Фамічова, Аляксандр Руднік, Аляксандр Валёха, Ірына Марці-новіч, Іван Балдэнка, Дзмітрый Матусевіч, Наталля Баліна, Алена Кулік, Аксана Харытонава, Ірына Ісайка, Святлана Патапенка, Святлана Каранкевіч, Наталля Жартун, Людміла Балкіс, Галіна Пуліновіч, Анастасія Кузьміч, Ларыса Палуян.
Трэба адзначыць, што і ўся канцэртная праграма Цэнтра творчасці, і сама цырымонія ўзнагароджання педагогаў і выхаванцаў былі складзены вельмі ўдала, усё да месца, усё ў патрэбнай колькасці і на высокім выканальніцкім узроўні, юныя вакалісты здзівілі сваімі чыстымі і моцнымі галасамі, танцы прыцягвалі ўвагу цікавай пастаноўкай і зноў-такі добрым выкананнем. Дзякуй дзецям за іх таленты, выкладчыкам — за іх творчы падыход, а бацькам — за такіх цудоўных адораных дзяцей.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА