Темы

У Глуску працягваецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый

У Глуску працягваецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый

У Глуску працягваецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, балазе, надвор’е дазваляе некаторыя работы выконваць без страты якасці. Напрыклад, класці асфальт можна нават пры невялікіх мінусавых тэмпературах, а ў нас зараз і марозу няма, і параўнальна суха. На гэтым тыдні пачалося асфальтаванне ў дварах чатырох шматкватэрных дамоў: па вуліцы Кірава — дамы 13 і 62а, па вуліцы Жыжкевіча, дом 12, і па вуліцы Сацыялістычнай, дом 21. Заказчыкам выступае мясцовы “Жылкамгас”, непасрэдна работы выконваюць работнікі ДРБУ-213. Справіцца з імі павінны да канца года, запэўніў намеснік старшыні Глускага райвыканкама па будаўніцтве і ЖКГ Аляксандр Анцюшэня. Каб зрабіць фотаздымкі, у аўторак пасля абеду мы выправіліся па адрасе Кірава, 13, дзе якраз працавалі рабочыя. Да гэтага яны паспелі ўжо пакласці асфальт у двары дома па вуліцы Жыжкевіча. Занята не менш за дзесяць чалавек — гэта і вадзіцель, што прывозіць з завода асфальт, і механізатары на асфальтаўкладчыку і дарожным катку, і дарожныя рабочыя, расказаў начальнік ДРБУ-213 Аляксандр Харц. Праца ўсім добра знаёмая, таму справа ідзе хутка і зладжана.

А. ПЯТРОВА

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Образование

В Центре коррекционно- развивающего обучения и реабилитации Глуска состоялась линейка

1 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси с 1 сентября увеличатся базовая ставка и зарплаты бюджетников

1 сентября 2025
Читать новость
Культура

В Глусской детской школе искусств им. В. К. Иванова в День знаний прошла торжественная линейка

1 сентября 2025
Читать новость
Образование

День знаний в Глусской санаторной школе-интернате

1 сентября 2025
Читать новость
Общество

Могилёвский лицей МВД открыл новый учебный год и принял 38 первокурсников

1 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал пять приоритетов для “семьи ШОС”

1 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем