Глушчына адзначыла, адсвяткавала Дзень Перамогі. Адгрымеў салют, адгучалі песні, словы віншавання паважаным ветэранам. Сёння ў раёне пражываюць 22 інваліды і 26 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, пражытыя гады і атрыманыя раны сказаліся на здароўі былых салдат і не ўсе з іх маглі ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, што прайшлі ў раёне, але ўвагай з нагоды гэтага самага дарагога і памятнага для іх свята ніхто не быў абдзелены. Адных удзельнікаў вайны павіншавалі дома, іншыя прымалі віншаванні спачатку на плошчы гарадскога пасёлка, дзе збіраліся святочныя калоны ўдзельнікаў шэсця, а потым каля мемарыяла “Воінская Слава”, дзе прайшоў урачысты мітынг. Усё было, як і заўсёды, прыгожа, маляўніча, кранальна да слёз: месцамі — ад успамінаў пра загі-нуўшых, месцамі — ад замілавання самымі юнымі ўдзельнікамі свята. Яны выходзілі ў салдацкіх гімнасцёрках, у пілотках, спявалі, танцавалі, вяртаючы ў памяці ветэранаў карціны тых далёкіх гадоў, калі наш народ разам з усёй вялікай краінай паўстаў на абарону сваёй зямлі. «Мы добра ўсведамляем, — зазначыў, звяртаючыся да ветэранаў, жыхароў і гасцей горада, старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, — якой дарагой цаной аплачана Перамога, таму 9 мая мы ўсім народам ушаноўваем жывых сведкаў тых далёкіх падзей і смуткуем пра тых, чыё жыццё забрала вайна. Нікому нельга забываць, што ў часы ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці наш суайчыннік». Таму была хвіліна маўчання і зброевы салют, былі кветкі былым салдатам Вялікай Айчыннай і іх унукам, салдатам Афганскай вайны, была шчырая падзяка тым, хто набліжаў Перамогу сваёй гераічнай працай у тыле ворага, і тым, хто потым узнімаў краіну з руін. Сапраўды, свята Перамогі аб’ядноўвае, збліжае ўсе пакаленні, і зусім не дзіўна, што на працягу 67 гадоў, якія прайшлі з дня 9 мая 1945 года, гэты дзень прадаўжае заставацца ў нашай краіне самым радасным, самым светлым і прыгожым. Вось і сяголета надвор’е падарыла нам цудоўны дзень, разышліся хмары, выглянула сонца, у небе кружылі буслы, сады радавалі маладой зелянінай і пышнай квеценню, што яшчэ больш павялі-чвала агульную радасць, узнімала настрой. Таму глушчане гулялі, весяліліся, адпачывалі, падтрымлівалі юных спартсменаў, слухалі святочны канцэрт. І гэтыя выступленні, і лёгкаатлетычны прабег, і масавае гулянне ў цэнтры гарадскога пасёлка 9 мая — усё праводзілася з нагоды свята Перамогі, у гонар Вялікай Перамогі і дзякуючы Перамозе 45-га года. У памяць пра яе і напярэдадні свята, 8 мая, паўсюдна на тэрыторыях сельсаветаў і ў Глуску прайшлі ўрачыстыя ўскладанні вянкоў і кветак да помнікаў і воінскіх пахаванняў, а таксама на Алеі Славы і памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, бо ніхто і нішто з той вайны не павінна быць забыта і не будзе забыта.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Теги
Последние новости
Образование
Более 720 стобалльников. Стали известны результаты одного из двух основных дней ЦТ
16 июня 2025
Общество
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко сегодня работает в Глусском районе
16 июня 2025
АПК
Областной этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» пройдет 18 июня в Могилевском районе
16 июня 2025
Общество
МИД Беларуси настоятельно рекомендует нашим гражданам воздержаться от поездок в Израиль и Иран
16 июня 2025
Актуально
Всё лето в Беларуси проходит республиканская акция МЧС «Безопасные каникулы»
16 июня 2025
Спорт
Могилевский ЦОР впервые стал бронзовым призером розыгрыша Кубка европейских чемпионов в португальском Назаре