У першым квартале гэтага года ў Глускі раённы выканаўчы камітэт ад грамадзян паступіла 23 звароты

У першым квартале гэтага года ў раённы выканаўчы камітэт ад грамадзян паступіла 23 звароты (з іх 9 электронных), гэта на 11 менш, чым за такі ж перыяд летась. Два звароты былі дасланы праз вышэйстаячыя органы, у тым ліку праз Адміністрацыю Прэзідэнта. Калі казаць пра характар узнімаемых насельніцтвам праблем, то больш за 30 працэнтаў складаюць пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гаворыць начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Валянціна Дзяшчэня, пры гэтым адзначае, што колькасць зваротаў па гэтай тэме значна скарацілася — удвая ў параўнанні з леташнім перыядам. У прыватнасці, паступілі звароты па пытаннях добраўпарадкавання дарог (ад жыхароў завулка Вілюгі і вуліцы Будзённага ў Глуску і вёсак Лучкі і Слабодка), добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі і грамадзянскіх могілак, водазабеспячэння домаўладання.
Звярталіся грамадзяне і на прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзілі старшыня райвыканкама, яго намеснікі і кіраўнік справамі. Званіўшыя паднімалі пытанні зняцця дома з рэгістрацыйнага ўліку, падаўжэння поручня на ўваходзе ў банк, арганізацыі работ на будаўнічай пляцоўцы і некаторыя іншыя. Усяго на прамыя лініі да кіраўніцтва раёна паступіла 5 зваротаў.
Звароты грамадзян дапамагаюць выяўляць найбольш вострыя і важныя праблемы, якія хвалююць людзей, і потым прымаць па іх адпаведныя рашэнні, па меры магчымасці ўхіляць існуючыя недахопы, адзначае Валянціна Дзяшчэня. Аднак некаторыя грамадзяне злоўжываюць сваім правам звяртацца ў дзяржаўныя органы: па пытаннях, на якія ім неаднаразова былі дадзены адказы і тлумачэнні, яны ўсё роўна прадаўжаюць пісаць ва ўсе інстанцыі. Такія звароты станоўчага адказу не знаходзяць, прызнаюцца беспадстаўнымі, а перапіска з іх аўтарамі спыняецца.
У першым квартале былі два такія выпадкі.
Т. ЛУКАШЭВІЧ