Темы

Векавы юбілей адзначыла наша зямлячка Ганна Усцінаўна Давыдоўская

Векавы юбілей адзначыла наша зямлячка Ганна Усцінаўна Давыдоўская

Стагадовы юбілей адзначыла 1 ліпеня жыхарка вёскі Вільча Ганна Усцінаўна Давыдоўская. Па гістарычных мерках — гэта кароткі перыяд, а вось для аднаго чалавека — нямала, асабліва калі ўявіць, колькі цяжкасцей ды выпрабаванняў прыйшлося пераадолець. Ганна Усцінаўна была сведкам вялікіх гістарычных падзей, якія непасрэдна паўплывалі на яе лёс: давялося перажыць калектывізацыю, фашысцкую акупацыю, пасля вызвалення яна ўносіла свой уклад у аднаўленне гаспадаркі… Хапала складанасцей, страт і ў асабістым жыцці. Ганна была старэйшай сярод дзяцей. Маці з бацькам працавалі ў калгасе, а дзяўчына дапамагала гадаваць чатырох малодшых братоў і сястрычку. Пасля вайны і сама пайшла працаваць у калгас. Як толькі ў вёсцы адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт, перайшла туды працаваць санітаркай. Рана страціла мужа і адна гадавала, вучыла, падымала на ногі дзетак. Дарэчы, сын Анатоль, які зараз жыве разам з Ганнай Усцінаўнай, з вялікай удзячнасцю да маці расказваў менавіта пра гэты перыяд жыцця іх сям’і. Зараз у юбіляркі восем унукаў, дзевяць праўнукаў і ўжо дзве прапраўнучкі.

У дзень такога значнага юбілею Ганна Усцінаўна прымала віншаванні не толькі ад сваіх родных. Павіншаваць яе са стагоддзем ад імя Глускага райвыканкама прыехала старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, ад імя Казловіцкага сельвыканкама — яго старшыня Уладзімір Каблаш. Начальнік Глускага РАУС Сяргей Красавін і вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Ала Лабейка ўручылі юбілярцы новы пашпарт, бо тэрмін дзеяння старога выйшаў якраз з наступленнем 100 гадоў.

Ганна Усцінаўна з радасцю і крыху з хваляваннем прымала падарункі, кветкі і дзякавала гасцям за ўвагу, добрыя словы і шчырыя пажаданні. Мы ж у сваю чаргу таксама далучаемся да віншаванняў і зычым Ганне Усцінаўне перш за ўсё здароўя, а яшчэ бадзёрасці і жыццёвага аптымізму.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем