Темы

Вось дык паштальён!

Жыву я па вуліцы Кірава ў Глуску, пошту ў наш дом прыносіць прыемная і добразычлівая жанчына Алена Уладзіміраўна Мароз. Нас, старажылаў дома, яна добра ведае, заўсёды прапануе, што можна выпісаць. Чытаеш потым той часопіс альбо газету і дзіву даешся: як яна ведала, што іменна гэта мне і цікава, што іменна гэта мне і патрэбна. І пенсію яна заўсёды прыносіць своечасова, каторы раз бывае, што мяне і дома няма: узрост — то аптэка, то бальніца, дык паштальён потым і другі раз зойдзе, каб мяне дома застаць, і пры гэтым ніколі не злуецца, заўсёды ў добрым настроі, заўсёды з усмешкай. І хвілінка ў яе знойдзецца, каб навіну паведаміць, слова добрае сказаць. А гэта так патрэбна чалавеку, асабліва ў сталым узросце. Пасля яе наведвання і таблетка ад артэрыяльнага ціску не патрэбна, паштальёнка для мяне — як тое сонейка, што зазірае ў маю кватэру.

Дзякуй вам, Алена Уладзіміраўна, за вашу працу, за ваш добры характар, і са святам, з Сусветным днём пошты, здароўя і поспехаў вам.

Анастасія ЖАРНАКЛЁВА, Глуск

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем