Темы

Высокая адзнака

Два першыя месцы і адно другое атрымалі майстры Заеліцкага Дома рамёстваў на IV Рэспублі-канскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”, што праходзіў 19 мая ў Мінску.
Каля чатырохсот майстроў са ўсёй Беларусі былі запрошаны ў сталіцу, каб паказаць свае работы, абмяняцца вопытам падчас майстар-класаў. На фестывалі, прысвечаным 20-годдзю Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, былі прадстаўлены ўсе віды традыцыйных для нашай краіны рамёстваў. Гэта было не столькі паказальнае для шырокай аўдыторыі гледачоў мерапрыемства, колькі прафесійны агляд творчых дасягненняў. Ацэньвала работу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вельмі аўтарытэтнае журы, тым больш радуе тая адзнака, якую яго члены далі майстрам Глушчыны. Першае месца ў рэспубліцы па ткацтву было прысуджана Наталлі Грашчанка, таксама лепшы сярод бондараў краіны – наш Уладзімір Станкевіч, другое месца заняў майстар па лазапляценні Аляксей Меснік.
Віншуем калектыў Заеліцкага Дома рамёстваў з гэтай вялікай творчай перамогай і жадаем ім далейшых поспехаў!

І.ГРАМЫКА

Последние новости

Общество

Безопасность при купании 

3 августа 2025
Читать новость
Актуально

На территории Глусского района проводится специальная программа «Мак»

2 августа 2025
Читать новость
Актуально

Сколько занятых в экономике Глусского района

2 августа 2025
Читать новость
АПК

Поле зовет. Экипаж агрофирмы «Славгородский»

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме

1 августа 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе проходит турслет

1 августа 2025
Читать новость