Выстава Вячаслава Захарынскага

З 9 кастрычніка па 5 лістапада ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску будзе праходзіць персанальная выстава работ нашага земляка — мастака Вячаслава Захарынскага. На ёй будзе прадстаўлена каля сямідзесяці жывапісных твораў. Арганізатары выставы — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей і Беларускі саюз мастакоў. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 8 кастрычніка а 17-й гадзіне. Выстава будзе працаваць з 11:00 да 19:00 штодзённа, акрамя аўторка, па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, д. 20. Даведкі па тэлефоне: 8-017-327-71-63.