Темы

Хто дужэйшы

Хто дужэйшы

У апошні красавіцкі дзень адбыліся спаборніцтвы па гіравым спорце, яны прайшлі ў рамках раённай спартакіяды сярод КФК і былі прымеркаваны да свята Працы. У агульным заліку першае месца ў спаборніцтвах заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Другі вынік паказалі гіравікі “Жылкамгаса”. Трэцяе месца раздзялілі адразу дзве каманды — раённага аддзела ўнутраных спраў і раёна газазабеспячэння. У асабістым заліку ў вагавай катэгорыі да 75 кг лепшы вынік паказаў Аляксандр Дзяшчэня з раёна электрасетак; у вагавай катэгорыі да 90 кг першае месца заняў прадстаўнік каманды РАНС Андрэй Вішнеўскі; Юрый Алёхна выступаў за каманду райвыканкама і стаў лепшым у вагавай катэгорыі звыш 90 кг. Усе пераможцы ў асабістым заліку атрымалі каштоўныя падарункі і Дыпломы адпаведных ступеняў ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму. Усяго ж удзельнікамі спаборніцтваў па гіравым спорце сталі 44 спартсмены з 11 каманд фізічнай культуры.

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость