Темы

Хто прыгажэй?

На днях на бульвары Грахоўскага ў райцэнтры з’явілася навагодняя прыгажуня-елка. Прывезлі яе з Завалочыцкага лясніцтва, паведамілі нам у Глускім лясгасе, а ўстанавілі і аздобілі работнікі мясцовага “Жылкамгаса”. Дарэчы, згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама, святочныя елкі да 10 снежня павінны з’явіцца і ў аграгарадках раёна.

Гэта елкі, так бы мовіць, агульныя, грамадскія. Але ў кожнай арганізацыі напярэдадні Новага года імкнуцца ўпрыгожыць свае рабочыя месцы і тэрыторыю як мага лепш. Прынамсі, некаторыя з гэтых устаноў, акрамя святочнага настрою, могуць атрымаць яшчэ і прыемны матэрыяльны бонус. Штогод у раёне праводзіцца конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна. У гэты раз, паведаміў рэдакцыі выконваючы абавязкі начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Гваздзяроў, спецыяльна створаная камісія пачне агляд 22 снежня і закончыць сваю працу 8 студзеня, канчатковыя вынікі будуць падведзены да 15 студзеня. Пераможцаў конкурсу на лепшае навагодняе афармленне вызначаць асобна сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра і сельскай мясцовасці, яны атрымаюць прэміі: за 1-е месца — 10 базавых велічынь, за 2-е — 7, за 3-е — 5 базавых велічынь.

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость
Общество

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

2 июля 2025
Читать новость
АПК

Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области

2 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства 

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем