Яшчэ адзін удалы крок Марыі Хлань

Трэба адзначыць, што Марыя стала пераможцай фестывалю “Крокі”, які прайшоў у канцы жніўня ў Акцябрскім раёне, сярод вакалістаў 13 – 18 год. Першае месца яна заваявала ў творчым саперніцтве са спевакамі з Расіі, Украіны, Беларусі і Турцыі. На суд журы дзяўчына прадставіла тры песні: лірычную беларускую, эстрадную на англійскай мове, а таксама вядомы складаны твор на італьянскай – “Памяці Каруза”. Дарэчы, фінальны канцэрт фестывалю і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося якраз перад самым днём нараджэння Марыі. Мяркуем, гэта стала вельмі добрым падарункам для самой дзяўчыны, яе бацькоў, сяброў і настаўнікаў.
Мы таксама віншуем Марыю Хлань і жадаем ёй яшчэ больш значных творчых поспехаў у будучым.
Ірына ГРАМЫКА
Фота Валянціны СІНІЦЫНАЙ