Темы

Юбілей раённага значэння

Юбілей раённага значэння

Учора, 17 ліпеня, споўнілася 90 год з дня ўтварэння Глускага раёна

У 1924 годзе ў ліку 10 акруг, утвораных на тэрыторыі рэспублікі, была Бабруйская акруга, у якую ўвайшлі 13 раёнаў, у тым ліку і Глускі з цэнтрам у мястэчку Глуск (у складзе гэтай акругі наш раён быў да 26 ліпеня 1930 года). Ужо ў жніўні раён быў падзелены на 19 сельсаветаў: Азямлянскі, Бярозаўскі, Гарадоцкі, Гацкі, Германа-Слабадскі, Глускі 1-ы, Глускі 2-і, Дакольскі, Жалвінецкі, Загальскі, Карпілаўскі (21 лістапада 1938-га разбуйнены ў Акцябрскі і Новадубраўскі сельсаветы), Каткаўскі, Клятнянскі, Ляскавіцкі, Макавіцкі, Парэцкі, Сіманавіцкі, Слаўкавіцкі, Чыкілёўскі (у верасні 1926 перайменаваны ў Казловіцкі). Як чытаем мы ў кнізе “Памяць. Глускі раён”, у 1924 годзе ў раён уваходзіла 419 населеных пунктаў з 9 612 гаспадаркамі, у ім пражывала 57 378 жыхароў, з іх у Глуску — 4 600 чалавек. У 1938 годзе наш раён быў у складзе Палескай вобласці, з 1944-га — Бабруйскай, з 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйнай адзінкай Магілёўшчыны Глускі раён стаў у 1960 годзе, статус гарадскога пасёлка Глуск атрымаў з 1938 года. У 1962 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР наш раён быў ліквідаваны, аднак праз чатыры гады, 30 ліпеня 1966 года, адноўлены як самастойная тэрытарыяльная адзінка.
Згодна з гістарычнымі звесткамі па стану на 1931 год у раёне працавала 21 прадпрыемства з больш як тысячай чалавек працуючых. Найбольшую цікавасць тут выклікае арцель “Спатры” (247 працуючых), якая пазней стала называцца “КІМ” (Камуністычны інтэрнацыянал моладзі). Трэба зазначыць, што на тэрыторыі СССР існавалі толькі тры падобныя вытворчасці — у Глуску, на Урале і пад Ленінградам. У нашых мясцінах вытворчасць была заснавана ў пачатку мінулага стагоддзя, у 1902 годзе, яна пастаўляла ў Еўропу асінавую стружку і тканае з яе палатно. Тэхналогія вытворчасці трымалася ў строгім сакрэце.
Калі пачалася вайна, то немцы занялі Глуск ужо на пяты дзень. Ва ўзброенай барацьбе з фашыстамі змагаліся шэсць з паловай тысяч нашых землякоў, на тэрыторыі раёна дзейнічала 11 партызанскіх атрадаў. З вайны не вярнуліся 4 725 ураджэнцаў раёна, загінулі больш за 3 000 мірных жыхароў, амаль паўтары тысячы чалавек былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію.
Зусім нядаўна, 28 чэрвеня, мы адзначылі 70-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Подзвіг землякоў і сваіх вызваліцеляў удзячныя глушчане ўвекавечылі ў мемарыяльным комплексе “Воінская Слава” і ў 119 помніках і абелісках.
Не менш слаўнымі былі і працоўныя будні глушчан. У 1956 годзе пабудаваны плодаагароднінны завод, з 1960 года ў Глуску працуе музычная школа, ў 1971 — 75 гадах пабудаваны масласырзавод і мэблевая фабрыка. У 1973 годзе Глускі раён стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва жывёлаводаў і быў узнагароджаны Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ.
Сёння гістарычную памяць пра наша агульнае мінулае захоўваюць раённы гісторыка-краязнаўчы музей, музей працоўнай і баявой славы ў аграгарадку Катка, “Музей хлеба” ў гімназіі Глуска, помнікі гісторыка-культурнай спадчыны — Свята-Касма-Даміянаўская царква ў Гарадку (1814 год) і глускае замчышча, на тэрыторыі раёна ёсць 26 помнікаў археалогіі.
Тры ўраджэнцы Глушчыны сталі Героямі Савецкага Саюза, гэта Ульян Рыбак, Сцяпан Калінкоўскі і Сцяпан Шутаў (узнагароджаны дзвюма Залатымі Зоркамі). Звання Героя Сацыялістычнай працы ўдастоены Васіль Барысік, Аляксандра Шаплыка і Надзея Рудніцкая. Глуская зямля адкрыла і падарыла краіне цэлую пляяду вядомых імёнаў: гэта беларускія паэты Сяргей Грахоўскі і Янка Бобрык, заслужаны ўрач БССР Аляксандр Сямёнаў, чыё імя зараз носяць вуліца і цэнтральная раённая бальніца, народны артыст рэспублікі Валерый Іваноў, мастакі Вячаслаў Захарынскі, Генадзь Сурма, Уладзімір Даўшэвіч, майстар спорту міжнароднага класа Юрый Гольдзін, вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Пятрэня, лаўрэат дзяржаўнай прэміі доктар навук у галіне ядзернай фізікі Ян Райхман і многія, многія іншыя. А паколькі жыццё прадаўжаецца, то няма сумнення, што ў гісторыю трэцяга тысячагоддзя будуць упісаны і новыя імёны ўраджэнцаў Глушчыны, новыя слаўныя справы гэтага маленькага і такога блізкага нам куточка роднай зямлі.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота з архіва рэдакцыі і асабістых архіваў чытачоў

Последние новости

Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Стрелка вверх