Темы

З павагай да свята і да чалавека

З павагай да свята і да чалавека

Добрая традыцыя — адзначаць прафесійныя святы. І ў Белкаапсаюзе свой дзень, Дзень кааперацыі, вельмі паважаюць, як паважаюць усіх, хто мае дачыненне да гэтага аднаго са старэйшых сацыяльна-эканамічных рухаў, — сусветная грамадскасць Міжнародны дзень кааперацыі адзначыла ўжо 91-ы раз. У Глуску ўрачысты сход да прафесійнага свята кааператараў прайшоў у пятніцу, 5 ліпеня. Зразумела, што з усіх больш як 400 мясцовых работнікаў райпо на ўрачыстасці маглі прысутнічаць далёка не ўсе, бо многія прадаўцы, будаўнікі, нарыхтоўшчыкі, вадзіцелі, пекары, повары і кандытары павінны былі заставацца на сваіх рабочых месцах. Аднак не толькі колькасцю сваіх радоў, але і добрым якасным складам вызначаецца спажывецкая кааперацыя Глушчыны. Як адзначыў у сваім выступленні перад калегамі старшыня праўлення Глускага райпо Сяргей Зубчонак, агульным для ўсіх дасягненнем стала тое, што ў мінулым годзе арганізацыя заняла другое месца ў раённым спаборніцтве ў сферы абслугоўвання, станоўчая дынаміка ва ўсіх галінах дзейнасці дасягнута і сяголета. Больш таго, у гэтым годзе папулярнай сярод насельніцтва раёна стала новая паслуга, аказваемая раённым спажывецкім таварыствам, — перадача пайшчыкам тавараў са зніжэннем цаны. Толькі за пяць месяцаў года іх было перададзена на суму больш як паўтара мільярда рублёў. Рухацца далей і дабівацца новых высокіх паказчыкаў пажадаў усім кааператарам раёна намеснік старшыні Глускага райвыканкама Рыгор Бяляцкі. Віншаванні і пажаданні да свята, а таксама падзяку за нялёгкую, але сумленную працу выказаў калегам старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза спажывецкай кааперацыі Пётр Кандратаў. Зразумела, разам з агульнымі для ўсіх віншаваннямі былі ўручаны і заслужаныя ўзнагароды асобным работнікам. Так, Ганаровай граматай Белкаапсаюза ўзнагароджана нарыхтоўшчык Людміла Толсцік, Ганаровую грамату Магілёўскага аблспажыўсаюза атрымала першы намеснік старшыні райпо Наталля Талкачова, Ганаровай граматы Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў кааперацыі ўдастоена намеснік старшыні па нарыхтоўках і прамысловасці Ганна Янушэўская, Ганаровую грамату Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі атрымаў начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка Андрэй Рудабелец, граматай Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза ўзнагароджана бухгалтар райпо Марына Герман (на здымку), падзякі аблспажыўсаюза і грашовай прэміі ўдастоена начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка Таццяна Дзяшчэня. Грамата ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама была ўручана прадаўцу вёскі Гарадок Галіне Лінкевіч. Граматай Глускага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана галоўны эканаміст райпо Марына Гапановіч, падзячным лістом старшыні райвыканкама — вадзіцель Мікалай Арцюшэня. Цырымонія ўзнагароджання была даволі працяглай, бо ў спажывецкай кааперацыі раёна працуе шмат добрых, сумленных, старанных работнікаў, шэраг іх (больш за 20 чалавек) атрымалі Ганаровыя граматы праўлення і прафкама, падзякі праўлення райпо і грашовыя прэміі. Ушаноўвалі на ўрачыстым сходзе і сваіх старэйшых работнікаў: дзевяці чалавекам, хто адпрацаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі 20 гадоў, было прысвоена званне “заслужанага ветэрана працы калектыву”, шэсць работнікаў, якія адпрацавалі 30 гадоў, і чатыры, чый стаж у кааперацыі складае 35 гадоў, атрымалі падзячныя лісты і грашовыя прэміі. Так, пакуль ёсць у сістэме такія адданыя ёй людзі, пакуль дзейнічае пераемнасць пакаленняў кааператараў, а сярод узнагароджаных была і моладзь, спажывецкая кааперацыя і далей будзе працаваць, развівацца, удасканальвацца, застаючыся пры гэтым надзейным пастаўшчыком гандлёвых, нарыхтоўчых, прамысловых паслуг, паслуг у сферы грамадскага харчавання і шмат чаго іншага, што звязана з якасным абслугоўваннем насельніцтва.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глуске прошел велосипедно-самокатный пробег, посвященный Дню Победы

6 мая 2025
Читать новость
Власть

Указом Президента дополнены виды государственной финансовой поддержки

6 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость