Темы

З віншаваннямі – у дзіцячы дом

З віншаваннямі – у дзіцячы дом

Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” і сапраўды ахапіла ўсю краіну. У яе правядзенне ўключыліся як дзяржаўныя структуры ўсіх узроўняў, так і грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі. Сярод іх – Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Глуская раённая арганізацыя РППС амаль з самага пачатку свайго ўтварэння наладзіла цесныя сувязі з дзіцячым домам сямейнага тыпу Сарапас, дзе жывуць і выхоўваюцца 12 дзяцей, да таго ж самі Ірына і Дзмітрый Сарапас – таксама члены гэтай партыі. Быць бацькамі-выхавацелямі – праца, і праца вельмі няпростая, таму справядліва, што напярэдадні Новага года і Калядаў старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Сачанка разам са сваім аднапартыйцам Іванам Сокалам, кіраўніком сялянска-фермерскай гаспадаркі “Даколь-Агра”, і прадстаўнікамі рэдакцыі раённай газеты (дзе, дарэчы, таксама створана пярвічная арганізацыя РППС) наведалі гэту вялікую і дружную сям’ю. Дзецям больш спадабаліся салодкія пачастункі і цацкі, а дарослыя з удзячнасцю прынялі агароднінную прадукцыю, якая вельмі дарэчы папоўніла харчовыя нарыхтоўкі на зіму.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость