Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафі-зічнага развіцця – установа сацыяльная і падпарадкоўваецца Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. Аднак адносіны з галіновым міністэрствам не толькі службовыя: кожны год яго прадстаўнікі прыязджаюць сюды, каб павіншаваць выхаванцаў і работнікаў дома-інтэрната з Новым годам і Калядамі, раздзяліць з імі святочную радасць. Сяголета ў рамках акцыі “Нашы дзеці” Веснава наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, разам з ёю віншаванні і падарункі сюды прывезлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, кіраўнік персаналам Белаграпрамбанка Іван Капелька, дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Праект дапамогі дзецям Чарнобыля” Валянцін Чарнякевіч, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь Шпакоўскі, гасцей суправаджалі старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша і яго намеснік па сацыяльных пытаннях Людміла Клыга. Дзеля справядлівасці трэба зазначыць, што ў гэтым доме-інтэрнаце госці такога ўзроўню бываюць нярэдка, таму сустракаць іх тут і ўмеюць, і любяць. Вось і на гэты раз свята было арганізавана на высокім узроўні, а таму атрымалася вясёлым і запамінальным. Пры гэтым не будзем скідваць з рахунку і навагоднія падарункі, што былі прывезены і для патрэб установы, і для яе юных выхаванцаў, – спортінвентар, тэлевізар, пральная машына, цукеркі і іншыя прысмакі. Пагадзіцеся, яны таксама паляпшаюць настрой, асабліва дзецям, нават калі яны хворыя.
Т.ЛУГАВАЯ
Теги
Последние новости
АПК
К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень
8 июля 2025
Власть
Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства
8 июля 2025
Общество
Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!
8 июля 2025
Культура
Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»
8 июля 2025
Происшествия
Трагедия на акватории в Речицком районе
7 июля 2025
Культура
Как глусчане отметили праздник Купалье. Фоторепортаж