Темы

Заслужаны настаўнік

Заслужаны настаўнік

Віншаванні ў дзень свайго 90-годдзя заслужаны настаўнік Васіль Фёдаравіч Кульбіцкі прымаў не толькі ў цёплай дамашняй абстаноўцы, але і ў не менш цёплай афіцыйнай. Бо віншавалі ветэрана ў сярэдняй школе № 1, якая за амаль чатыры дзесяцігоддзі стала яму роднай і дзе яго заўсёды прымаюць як блізкага чалавека.

Васіль Фёдаравіч Кульбіцкі нарадзіўся 13 студзеня 1928 года. Дзіцячая мара стаць настаўнікам спраўдзілася, і большая частка яго педагагічнага жыцця — 37 гадоў — прайшла менавіта ў сярэдняй школе № 1, дзе Васіль Фёдаравіч выкладаў рускую мову і літаратуру, быў настаўнікам малявання. Васіль Кульбіцкі мае званні “Выдатнік народнай адукацыі”, “Заслужаны настаўнік БССР”, узнагароджаны медалём “Ветэран працы”. Салідны ўзрост зусім не перашкода для актыўнага жыцця, Васіль Фёдаравіч, як і раней, бадзёры, не губляе пачуцця гумару, заўсёды з гатоўнасцю адгукаецца на запрашэнні і бывае на школьных мерапрыемствах.

На гэты раз мерапрыемства наладзілі ў гонар самога Васіля Кульбіцкага. Віншавалі юбіляра яго былыя калегі, самі ўжо ветэраны, з якімі было што ўспомніць, добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця зычылі настаўнікі, што працуюць у школе зараз. Шчырыя пажаданні аптымізму, бадзёрасці, выдатнага настрою выказалі юбіляру старшыня ветэранскай арганізацыі СШ № 1 Валянціна Кураленя, педагогі-ветэраны Іван Кірынскі і Ларыса Маркевіч. Не шкадавалі віншаванняў  і шчырых слоў падзякі дырэктар школы Валянціна Сыцька і старшыня школьнай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алена Вяргейчык. Вядома ж, не застаўся юбіляр і без падарунка ад педагогаў школы: цёплы плед будзе саграваць яго не менш за тыя цёплыя словы, што былі сказаны калегамі. Павіншаваць ветэрана педагагічнай працы прыйшоў і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў, ён уручыў юбіляру кветкі і знак “Пачэсны ветэран”. Невялікі канцэрт у гонар заслужанага настаўніка падрыхтавалі школьнікі.

Мяркуючы па словах, якія сказалі ў адказ сам юбіляр і яго дачка (таксама настаўніца, прадаўжальніца дынастыі) Ірына Дзядзюля, такая ўвага, і ўся цырымонія, і канцэрт іх вельмі кранулі і сталі сапраўдным святочным сюрпрызам.

А. ПЯТРОВА

Фота прадастаўлена СШ № 1

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024