Темы

Жыццё з Чарнобылем

Жыццё з Чарнобылем

У суботні дзень 26 красавіка 1986 года раённая газета “Сцяг Радзімы” (яна тады выходзіла па суботах, аўторках і чацвяргах) пісала пра рознае. Паведамлялася пра вынікі камуністычнага суботніка: выйшлі звыш 9300 чалавек, а заробленыя грошы пойдуць на будоўлю аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, у прыватнасці, раённая бальніца ўзводзіцца таксама на сродкі камуністычных суботнікаў. Расказвалася, што механізатар калгаса імя Калініна Сяргей Барысавіч Тонкі паставіў рэкорд на пасадцы бульбы: 13—14 гектараў за дзень. Мясцовае райпо запрашала пакупнікоў на наступны дзень на кірмаш… Звычайнае будзённае жыццё, звычайныя клопаты. Ніхто не ведаў і не мог прадбачыць, што такое звыклае жыццё тысяч беларусаў зменіцца пасля 26 красавіка кардынальна.

Першае афіцыйнае паведамленне пра чарнобыльскую трагедыю з’явілася ў раённай газеце 9 мая 1986 года, падпісана яно абласным аддзелам аховы здароўя. У паведамленні гаварылася коратка пра саму аварыю на ЧАЭС, двух загінулых і 204 пацярпелых (“шпіталізаваны ў лепшыя клінікі краіны і забяспечаны самымі сучаснымі метадамі лячэння”), пра эвакуацыю насельніцтва з 30-кіламетровай зоны і пра тое, якімі сіламі вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

“У цяперашні час… на тэрыторыі Беларускай і Украінскай ССР узровень радыяцыі не перавышае норм радыяцыйнай бяспекі… бяспечны для здароўя і не з’яўляецца перашкодай для працоўнай дзейнасці. Радыяцыйная абстаноўка знаходзіцца ў межах натуральнай нормы. І ў Глускім раёне няма неабходнасці ўрачэбнага абследавання мясцовых жыхароў. Яны павінны займацца сваімі паўсядзённымі справамі”.

Потым газета раз-пораз зноў вярталася да тэмы Чарнобыля. Напрыклад, у 33-м нумары за 1991 год надрукаваны артыкул галоўнага санітарнага ўрача

У. Некрашэвіча “Насельніцтву аб радыяцыі” — у ім прыводзяцца вынікі радыёлагічнага кантролю харчовай прадукцыі і глебы ў населеных пунктах раёна. Нормы не перавышаны нідзе.

А ў № 46 за той жа год абвяргаліся чуткі, што ў новай школе, якая ўзводзіцца на ўскраіне Глуска, узровень радыяцыі павышаны, бо радыяцыйныя будматэрыялы. Прайшлі праверкі не толькі на новабудоўлі, а і ў дзвюх другіх школах райцэнтра — усюды норма, “чуткі не маюць ніякай падставы”.

Глускі раён, на шчасце, Чарнобыль не закрануў, і наша зямля стала другой радзімай для жыхароў Слаўгарадскага раёна. “Літаральна на вачах вырас жылы пасёлак для перасяленцаў у в. Заеліца”, — пісала газета “Радзіма” ў адным са студзеньскіх нумароў 1991 года. “Пасёлак расце. І побач з жылымі домікамі ўзводзяцца іншыя пабудовы, — паведамляў карэспандэнт раёнкі. — Пачалося будаўніцтва новай кацельні, воданапорнай вежы. На гэты год запланаваны школа, дзіцячы сад, лазня, пральня, гандлёвы цэнтр, асфальтаваная дарога ў межах пасёлка коштам 470 тысяч рублёў. І, вядома ж, 140 кватэр”.

Праз паўгода, 10 ліпеня, раёнка паведамляла, што дзяржаўная камісія падпісала акт аб прыемцы 48 жылых дамоў, восем з іх ужо прынялі навасёлаў. “Увогуле тут неўзабаве справіць наваселле цэлы калгас “Рэвалюцыя”, які пераселіцца сюды са Слаўгарадскага раёна. Першымі навасёламі… сталі механізатары. Яны не толькі пераехалі ў пасёлак, але і правялі шэраг веснавых палявых работ на землях, адведзеных новаму калгасу”, — гаворыцца ў артыкуле.

У 1992-м калгас “Рэвалюцыя” атрымаў назву “Слаўгарадскі” — у памяць пра пакінутую радзіму. Слаўгарадчане прыжыліся на нашай зямлі, многіх мы ведаем як добрых працаўнікоў, іх прозвішчы гучаць на ўрачыстых сходах. Але і памяць пра той страшны чарнобыльскі дзень жыве на нашай зямлі. Штогод красавіцкім днём збіраюцца жыхары раёна на мітынг у Заеліцы.

Заўтра, 26 красавіка 2025 года, ён таксама адбудзецца. Усіх нераўнадушных чакаюць каля помніка адселеным вёскам у 12:30.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Власть

1 мая — Праздник труда. Поздравление от руководства района

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область на Республиканской доске Почета!

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв встретился с молодыми работниками лесхоза

30 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Какое холодное оружие вправе иметь граждане?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Отвечает участковый инспектор милиции

30 апреля 2025
Читать новость
АПК

Сев ранних зерновых и зернобобовых культур в Глусском районе завершен

30 апреля 2025
Читать новость