Темы

Жывуць дружна, спяваюць добра

Жывуць дружна, спяваюць добра

«У Глускім раёне жыве дружная вялікая сям’я пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, якая аб’ядноўвае зараз 44 чалавекі», — гаворыць старшыня пярвічкі Зінаіда Барысік, якая ўзначальвае яе ўжо каля 20 гадоў. Сапраўды, сябры гэтай арганізацыі заўсёды дружна і з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах, якія праводзяцца грамадскім аб`яднаннем «БелТІЗ». Не дзіўна, што раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку па выніках дзейнасці за мінулы год стала лепшай сярод пярвічных арганізацый Магілёўскай вобласці і занесена на Дошку гонару грамадскага аб`яднання «БелТІЗ». Дарэчы, першае месца глуская пярвічка атрымлівае ўжо другі год запар. Такім чынам, для глушчан быць лепшымі — зусім не выпадковасць, а заканамернасць.
У агульную скарбонку дасягненняў значны ўклад унёс і вакальны ансамбль «Дубравушка», які неаднаразова прывозіў прызавыя месцы з розных аглядаў самадзейнасці. Аснова ансамбля — яго даўнія ўдзельніцы Марыя Азановіч, Зінаіда Барысік, Марыя Кончыц, Анастасія Жарнаклёва. Заўсёды з цеплынёй гледачы вітаюць пранікнёныя рамансы, што спявае Валянціна Рыбак, якая, дарэчы, займала ў гэтай песеннай намінацыі першыя месцы на конкурсах. Выдатна «ўпісаліся» ў агульнае гучанне галасы нядаўна прыйшоўшых у калектыў Ірыны Жаркевіч і Міхаіла Каранкевіча. Вядучая канцэртаў Надзея Стралкоўская «адказвае» ў «Дубравушцы» і за гумарыстычную частку — байкі, гумарэскі ў яе выкананні нязменна падабаюцца гледачам. Цікавяць удзельнікаў ансамбля не толькі песні: Пётр Аўласенка як добра пяе, так і годна выступае на спаборніцтвах па розных відах спорту, у яго капілцы 98 медалёў! Ну і, канешне, куды ў ансамблі без акампаніятараў — гарманіста Яўгена Бабічава і баяніста Сяргея Байдакова, ён жа мастацкі кіраўнік. Рэпертуар у “Дубравушцы” падбіраюць усе разам, перавагу аддаюць лірычным народным песням, не адмаўляюцца і ад жартоўных.
Удзельнікі калектыву — частыя госці ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тут яны выступаюць са святочнымі праграмамі да 8 Сакавіка, 23 лютага і іншымі. Ведаюць “Дубравушку” і за межамі раёна. У бліжэйшых планах — выступленне на фестывалі «Гаспадарчы сыр-2014» у Слаўгарадзе і ўдзел у традыцыйным аглядзе-конкурсе, абодва адбудуцца ў маі. Пажадаем поспехаў самадзейным артыстам, шмат апладысментаў ад удзячных гледачоў, а яшчэ — здароўя, ім яно патрэбна, як нікому.
Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем