Темы

Балюча, вельмі балюча, або Урок гісторыі з 1995 года. Гісторыка-сацыяльны праект “Паралелі”

Балюча, вельмі балюча, або Урок гісторыі з 1995 года. Гісторыка-сацыяльны праект “Паралелі”

Ці ведалі тыя, хто ў 2020 годзе насіўся з бчб-сцягамі, што насамрэч з гэтымі сімваламі было звязана? Упэўнена, што многія і не ўяўлялі, і не спрабавалі шукаць гістарычную праўду. “Праўду” людзям у вушы і вочы лілі купленыя Западам мясцовыя правакатары, што спачатку прыкідваліся бескарыслівымі барцамі за правы людзей, з кожнай лужы ці яміны на дарозе робячы цэлую буру ў інтэрнэце… Чым гэта закончылася — ведаем.

Трыццаць год назад, 7 чэрвеня 1995 года, былі зацверджаны Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Перад гэтым, 14 мая 1995 года, па ініцыятыве маладога Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі прайшоў рэферэндум, адно з пытанняў, якія тады прапанавалася вырашыць беларусам, было пра герб і сцяг.

Перад рэферэндумам на старонках глускай раёнкі, можна сказаць, ваявалі ветэраны вайны і людзі, што ў час вайны былі дзецьмі. Ваявалі яны супраць герба “Пагоня” і бчб-сцяга, з якімі беларусы жылі па рашэнні дэпутатаў Вярхоўнага Савета на чале са Станіславам Шушкевічам з 1991 года.

А ваявалі вось чаму.

Мікалай Мельнікаў, жыхар Глуска, ветэран вайны, так піша пра герб “Пагоня”: “Пад гэтым сімвалам літоўска-польскія магнаты нападалі на беларускія гарады і сёлы. Пад гэтым сімвалам яны знішчалі вызваленчыя атрады Крывашапкі, Гаркушы, Крычэўскага, Галоты. Вось і атрымалася ў нас, што чужога рыцара пасадзілі на свой герб”.

Сам той герб Мікалай Мельнікаў апісвае як “невядомы рыцар на кані з мячом, узнятым над галавой для нанясення ўдара, у правай і шчытом у левай руцэ”. Хіба ж гэты коннік можа быць сімвалам беларускага народа, які нікому ніколі не пагражаў, хіба ж можа той рыцар быць сімвалам беларуса — “ціхага, спакойнага, ураўнаважанага, як тая Прыпяць”, пытаецца аўтар.

А гэта ўжо пра сцяг: “Нельга забыць той факт, што на акупіраванай Беларусі ў 1942 годзе пры дапамозе нямецкіх улад была створана марыянетачная дзяржава БЦР (Беларуская Цэнтральная Рада).

Яе сімваламі і сталі герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. А зацвердзіў такую сімволіку палач Беларусі фон Кубэ… Пры гэтай “дзяржаве” былі створаны карныя батальёны і штурмавыя брыгады з беларускіх нацыяналістаў. Яны і насілі на прадплеччы “Пагоню” і нарукаўную павязку бела-чырвона-белага колеру…

Вядома і тое, з якой бязлітасцю яны ваявалі супраць старых, жанчын і дзяцей на акупіраванай тэрыторыі, супраць партызан.

Як жа можна зараз мне, партызану і франтавіку, а таксама ўсім тым, хто змагаўся супраць акупантаў не толькі са зброяй у руках, але і дапамагаў, чым толькі мог, набліжаць Перамогу, пазіраць з павагай на гэтую сімволіку? Балюча, вельмі балюча!”

А вось кранальныя да глыбіні душы словы з артыкула “Прэзідэнт зрабіў мужны крок”, які даслаў у рэдакцыю Уладзімір Алехна: “Усе гэтыя гады

(а новая сімволіка была прынята Вярхоўным Саветам рэспублікі 19 верасня 1991 года) многія грамадзяне нашай рэспублікі не перастаюць здзіўляцца, як дэпутаты беларускага парламента пайшлі на такі крок, і выказваюць негатыўныя водгукі аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Сёння яны ставяць правамернае пытанне: “Як мы, ветэраны вайны або сыны і дочкі ветэранаў, можам адзначаць 50-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам з афіцыйным флагам і гербам Рэспублікі Беларусь, якімі ў гады гітлераўскай акупацыі карысталіся беларускія нацыянал-фашысты і пад знакам якіх знішчалі нашых таварышаў, бацькоў і маці?”

Такое ж пытанне мог бы задаць мне сёння са свайго небыцця і мой бацька, які загінуў у той вайне.

Сімвалы дзяржавы патрэбна шанаваць і паважаць. Тыя ж з іх, аб якіх ідзе гаворка, многія нашы суайчыннікі,

і ў першую чаргу ветэраны, паважаць не могуць. Яны ставяцца да іх адмоўна, бо выбраная нашым парламентам сімволіка не адпавядае настроям і думкам большасці народа Беларусі, і служыць яна, лічу, асновай да розных сацыяльных канфліктаў”.

Звяртаю ўвагу, што напісана гэта глушчанінам Уладзімірам Алехнам у красавіку 1995 года.

І такіх разважанняў было ў тыя часы ў глускай раёнцы надрукавана нямала…

Уявіце сабе, з якім болем глядзелі з нябёс тыя, каго забілі, спалілі паліцаі з бчб-павязкамі на рукавах, на тых, хто пад сімваламі забойцаў хадзіў у 2020 годзе па беларускай зямлі… Нездарма кажуць: гісторыю трэба ведаць, каб пазбегнуць памылак мінулага. Цяпер вы ведаеце, як ставіліся да герба “Пагоня” і бела-чырвона-белага сцяга нашы землякі-ветэраны, што прайшлі Вялікую Айчынную вайну, на свае вочы бачыўшыя ўсе яе жахі.

І. ГРАМЫКА

Последние новости

Здоровье

В Глуске поздравления принимали медицинские работники

12 июня 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе извлекли останки двух мирных жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов

12 июня 2025
Читать новость
Образование

Новая профилизация в УО «БГСХА»: интенсивные технологии пчеловодства

12 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, идеология, работа с гражданами. Что Лукашенко требует от политического штаба Президента

12 июня 2025
Читать новость
Культура

На «Купалье» в Александрию пустят 14 дополнительных поездов

12 июня 2025
Читать новость
Образование

Журналисты посетили оздоровительный лагерь «Прометей» Глусской СШ № 2 им. И. И. Захаренко

12 июня 2025
Читать новость