Темы

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

Працяг.

У рамках праекта “Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі” працягваем гартаць старонкі газет і расказваем, як жылі нашы землякі ў 1944 і 1945 гадах. Сёння — аповед пра сакавік 1945-га.

У сакавіку 1945-га савецкія войскі ўжо ваявалі на нямецкай зямлі. Перамога будзе за намі — у гэтым сумненняў не заставалася. Наколькі хутка наступіць той доўгачаканы дзень, залежала ў немалой ступені і ад працаўнікоў тылу.

Бабруйская абласная газета “Совецкая Радзіма” 4 сакавіка пісала: “Усё больш узбраення і баявых машын патрабуе фронт. Мы, работнікі тыла, абавязаны дапамагчы ў павелічэнні выпуску баявых сродкаў. Адзін з важнейшых відаў такой дапамогі — збор і адгрузка металічнага лому. Яшчэ 16 лютага аблвыканком і абком КП(б)Б абавязалі сакратароў райкомаў партыі і старшынь райвыканкомаў на працягу 5 дзён скласці графікі і зацвердзіць мерапрыемствы для выканання плана 1-га квартала па нарыхтоўцы і адгрузцы металалому…” Але рашэнне тое выконвалася нездавальняюча, канстатаваў аўтар нататкі. Напрыклад,  у Бабруйскім раёне па стане на 28 лютага гэтым пытаннем яшчэ ніхто і не займаўся. “Не лепш абстаіць справа ў Кіраўскім і Глускім раёнах, кіраўнікі якіх у 4-м квартале мінулага году не забяспечылі выканання плана і цяпер не кіруюць зборам і адгрузкай металалому. Ажыццяўленне гэтага важнага мерапрыемства яны ўсклалі на райспажыўсаюзы і супакоіліся, забыўшы аснаўное правіла большэвіцкага кіравання — праверку выканання”, — гаварылася ў матэрыяле.

“Баявая задача калгаснай вёскі” — у артыкуле з такой назвай (газета “Совецкая радзіма” за 23 сакавіка) гаворка ішла пра падрыхтоўку да веснавой сяўбы. “Калгаснае сялянства, натхнёнае бліскучымі перамогамі Чырвонай Арміі на фронце, прыкладае ўсе намаганні, перамагаючы цяжкасці на сваім шляху, каб першую ваенную веснавую сяўбу на вызваленай зямлі правесці ў самы сціслы тэрмін і на высокім агратэхнічным узроўні. Узорная падрыхтоўка і паспяховае правядзенне палявых работ — гэта будзе дзейсная дапамога наступаючай Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ненавіснага ворага…” — так пачынаецца артыкул. “Час вясенне-палявых работ — экзамен работы калгаснай вёскі —

не за гарамі. Гэта будзе бой, які павінны выйграць працаўнікі тыла… Ва ўсеўзбраенні сустрэць веснавую сяўбу, правесці яе па-ваеннаму, хутка і добраякасна — такая баявая задача калгаснай вёскі!” — такімі словамі ён заканчваецца. А між гэтымі словамі факты, якія сведчаць,  што ў некаторых раёнах не ўсё яшчэ падрыхтавана як след: “Так, у Глускім раёне ўвесь час запэўнялі, што калгасы маюць дастатковую колькасць насення, а на самай справе — насенным матэрыялам забяспечана не ўся пасяўная плошча. Зацягваецца рамонт сельскагаспадарчага інвентара ў калгасах Чырвонаслабодскага, Старобінскага раёнаў”.

І ў гэтым жа нумары газеты даецца справаздача з абласной нарады па аднаўленні севазваротаў у калгасах. “Асобныя раёны… добра зразумелі, што аднаўленне севазваротаў — магутны рычаг павышэння ўраджайнасці, палепшання глебы, арганізацыі кармавой базы, і пагэтаму дабіліся значных поспехаў у гэтым накірунку… Але ёсць такія раёны, дзе нічога не зрабілі па аднаўленню севазваротаў, як Клічаўскі, Кіраўскі і Глускі. Загадчыкі РайЗА і кіраўніцтва гэтых раёнаў лічаць, што гэта зусім непатрэбная справа…” — гаворыцца ў артыкуле.

Аднак жа не паўсюль справы былі кепскія. У канцы сакавіка 1945 года ў Бабруйску прайшла абласная нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі, пра гэта паведамляла “Советская Белоруссия”. Аўтар рэпартажу згадваў, што на нараду прыехалі 500 чалавек, “лучшие люди колхозной деревни — председатели передовых сельхозартелей, бригадиры, звеньевые, колхозники”. Сярод пералічаных — 17-гадовая (!) старшыня калгаса “Прагрэс” Бабруйскага раёна Марыя Дзешкавец. Былі на нарадзе перадавікоў і прадстаўнікі Глускага раёна,

у прыватнасці, выступаў брыгадзір калгаса імя Арджанікідзэ (дзейнічаў у Лучках і Падзамшы) таварыш Гаўрылін. “Моя бригада — одна из передовых в колхозе. Колхозники нашей бригады разработали рабочий план весеннего сева. В плане намечены конкретные мероприятия, которые позволят значительно увеличить урожайность. На время полевых работ каждому колхознику дано задание. Мы организовали наблюдение за состоянием почвы. При первой возможности колхозники приступят к выборочной пахоте, чтобы все яровые культуры засеять в лучшие агротехнические сроки и по лучшим предшественникам”, — цытата з яго выступлення.

І яшчэ колькі кароткіх фактаў, пра якія пісалі газеты.

“Совецкая Радзіма” 16 сакавіка паведамляла пра вынікі абласнога прафсаюзна-камсамольскага лыжнага кросу: удзел у ім прымалі 12 508 лыжнікаў, Глускі раён паказаў лепшы вынік па масавасці: на старт выйшлі 1600 чалавек.

А гэта “Совецкая Радзіма” ад 25 сакавіка: “У Глускім раёне ў большасці калгасаў створаны спецыяльныя фонды ў дапамогу інвалідам Айчыннай вайны і іх сем’ям. Па лініі райвыканкома былі выдзелены неабходныя сродкі і інструменты для арганізацыі шавецкай арцелі інвалідаў. Зараз арцель пачала прымаць першыя заказы”.

У газеце “Звязда”, № 53, выйшла заметка пра агляд мастацкай самадзейнасці Бабруйскай вобласці, які паказаў, што “за параўнаўча кароткі тэрмін пасля вызвалення… у гарадах і сёлах Бабруйшчыны створаны і працуюць многа харавых, музыкальных, драматычных, танцавальных і другіх самадзейных калектываў, што рэпертуар гурткоў самадзейнасці за апошні год значна расшырыўся, папоўніўся новымі творамі класікаў і сучасных аўтараў музыкі і мастацкага слова…” Адзначана, што на аглядзе выступала многа “паасобных выканаўцаў”, сярод іх — “работніца Глускага райвыканкома салістка В. Русецкая”.

Падшыўкі гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Працяг будзе

Последние новости

Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 7-9 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Количество киберпреступлений увеличилось

6 ноября 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко в Мозыре открыл обновленный мост через Припять

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем