Темы

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Працяг. Папярэдняя частка — у № 27

№ 51, 9 ліпеня 1994 года

“Кто-то из тех, кто стоял рядом, сказал: — Ну вот, теперь и в Глуске будет свой Арбат.

Имел при этом в виду работы народного художника Ивана Петровича Булгакова, выставленные прямо около собственного дома.

Действительно: импровизированный вернисаж, посвященный 50-летию освобождения района, непривычно «прописался» вдоль широкого забора фасада дома, и точка длинному «предложению» картин поставлена у ворот жизнерадостным солнечным пейзажем… Своего рода «пленэр» (открытый вольный воздух, передача в живописи воздушной среды) в естественном интерьере…” (Человек в пейзаже)

“Заўтра, 10 ліпеня, другі тур галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усе — на выбары! Галасаванне праводзіцца на тых жа ўчастках, што і ў першым туры”.

№ 52, 13 ліпеня

“У нядзелю, 10 ліпеня, пераканаўчай перамогай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі завяршыўся перадвыбарны марафон”. (Аляксандр Лукашэнка — першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)

“…Нягледзячы на прымаемыя меры, на тэрыторыі рыбгаса “Пціч” маюцца факты крадзяжу вырашчанай рыбы, з-за наведвання тэрыторыі сажалак пабочнымі асобамі груба парушаюцца зааветэрынарныя патрабаванні да сажалкавай гаспадаркі, маюцца выпадкі захворвання рыбы. Дырэкцыяй рыбгаса не прыняты адпаведныя меры па спыненню падобных выпадкаў. Улічваючы гэта, раённы выканаўчы камітэт рашыў… устанавіць закрытую ахоўную тэрыторыю рыбгаса “Пціч”… на ўказанай тэрыторыі забараніць усякае знаходжанне пабочных асоб, транспарту, забараніць любую лоўлю рыбы, паляванне, правядзенне сельскагаспадарчых работ… раённаму аддзелу ўнутраных спраў, дырэкцыі рыбгаса “Пціч” арганізаваць кругласутачную ахову сажалак з ліку рабочых рыбгаса, якім дазволена нашэнне паляўнічых ружжаў, а таксама арганізаваць перыядычнае правядзенне рэйдаў з удзелам работнікаў праваахоўных органаў”. (Рыбгас “Пціч — забароненая зона)

“Пастаянныя чытачы раённай газеты “Радзіма” ўжо ведаюць, што ў 1990 годзе ў раёне ўтварылася таварыства з абмежаванай адказнасцю пад назвай “Пціч”. Мэтай яго стала вырошчванне і рэалізацыя сажалкавай рыбы. Пад статусам юрыдычнай асобы аб’ядналіся 24 прадпрыемствы Глуска і Бабруйска… глускія калгасы “Зара”, “Праўда”, імя Кірава, саўгас “Вільча”, райсельгасхімія і іншыя (усяго 10 калектываў). Таварыству ва ўласнасць было адведзена на землях калгаса “Зара” ў пойме ракі Пціч 150 гектараў. У 1991 годзе на будаўніцтва сажалкавай гаспадаркі было зрасходавана таварыствам 35 мільёнаў рублёў. Была зроблена адсыпка дамбы, пабудаваны гідрамеліярацыйныя збудаванні, адміністрацыйны будынак, 6 жылых дамоў, набыты неабходныя тэхнічныя сродкі.

З таго часу наша жыццё зрабіла рэзкі паварот да рыначных адносін, усё катастрафічна падаражала, і давесці справу да задуманага канца не было магчымасцей. Будаўніцтва трох сажалак засталося незавершаным… Каб атрымаць аддачу ад ужо ўкладзеных сродкаў і не несці страту, было вырашана правесці зарыбленне першай 30-гектарнай сажалкі і прадаставіць яе насельнікам магчымасць развівацца ў прыродных умовах без умяшання чалавека…

У мінулым годзе рыбаводы вылавілі і рэалізавалі першыя 15 тон серабрыстага карпу… зарыблена яшчэ дзве сажалкі — на 90 і 30 гектараў…

Работа рыбаводчага таварыства яшчэ толькі, можна сказаць, пачалася, але да дармавой рыбы пацягнуліся браканьеры. У ход ідуць такія прылады, як сеткі, “павукі”, “тэлевізары”… Наведванне пабочнымі асобамі тэрыторыі сажалак носіць яшчэ адзін негатыўны характар: яно садзейнічае распаўсюджванню інфекцыйных хвароб сярод рыбы, такіх як глісныя, краснуха. Мікробы заносяцца ў ваду абуткам браканьераў, а там яны амаль што імгненна распаўсюджваюцца, паражаючы насельнікаў сажалак.

Улічваючы гэтыя абставіны, выканком раённага Савета дэпутатаў прыняў рашэнне, якое і апублікавана вышэй. Рыбгас “Пціч” — гэта калектыўная ўласнасць. Красці рыбу — значыць красці грошы гэтых калектываў”. (Рыбгас “Пціч” — забароненая зона. Каментарый рэдакцыі)

Працяг будзе

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем